К 100-ЛЕТИЮ ОТРАСЛЕВОГО ПРОФСОЮЗА

Столинскому районному комитету профсоюза работников образования и науки – 80 лет.

         …Официальная история нашей районной организации, известная благодаря фондовому каталогу государственных архивов Республики Беларусь, начинает свой отсчёт 15 января 1940 года с создания Столинского районного комитета профессионального союза работников начальной и средней школы. Примечательно, что в этот же день из Столинского повета был образован Столинский район Пинской области. История районного комитета тесно связана с историей страны – он действовал до июня 1941 года, начала Великой Отечественной войны…    Следующий этап развития районного комитета – восстановление работы в мирное время с 15.07.1944 года (7 июля 1944 г. в ходе наступления войсками 1–го Белорусского фронта освобожден г. Столин), и с первоначальным названием - до мая 1956 года (с 08.01.1954г. – в составе Брестской области).

       Наше название менялось вместе с развитием системы образования Беларуси: май 1956 – август 1957 – Столинский районный комитет профессионального союза работников просвещения; август 1957- 18 ноября 1988 года – Столинский районный комитет профессионального союза работников просвещения, высшей школы и научных учреждений; 18.11.1988-03.02.1993-Столинский районный комитет профессионального союза работников народного образования и науки; 03.02.1993-29.10.2007 – Столинский районный комитет профессионального союза работников образования и науки.

         Наш современный статус – Столинская районная организация Белорусского профессионального союза работников образования и науки - мы получили 29 октября 2007 года. На сегодняшний день наша организация – это 3488 членов профсоюза, неработающих, состоящих на профсоюзном учёте - 248, 83 первичные профсоюзные организации, 22 с численностью до 25 членов. Охват профчленством в районной организации составляет 99,5%, в 71 первичной профсоюзной организации – 100%.

        Много лет профессиональной деятельности отдали районной организации её бывшие председатели (известные мне, автору статьи) – Гришко Иван Григорьевич и Максимович Анатолий Капитонович. Это опытные, пользующиеся уважением руководители, трудовая деятельность которых тесно связана с системой образования Столинщины. Инициативные, знающие своё дело, широко эрудированные педагоги. Принципиальны в решении сложных вопросов, настойчивы в достижении обоснованных целей. Доступны в общении каждому члену профсоюза, что положительно отразилось на работе профсоюзной организации, авторитете профсоюза.

        …Своя история, путь длиною в 80 лет. Нам достались славные традиции и бесценный опыт работы с людьми. И мы по-прежнему будем продолжать работу по реализации главной уставной цели нашего профессионального союза - защита трудовых, социально-экономических прав и законных интересов членов Профсоюза.

                                    Людмила Цупа, председатель райкома профсоюза


Жыву справай, якая даручана.

Прафсаюзны лідар – сапраўдны лідар у агульнапрынятым разуменні – душой, характарам, новымі ідэямі, натхненнем і своечасовай падтрымкай кожнага ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.Сваім асабістым прыкладам ён прыцягвае людзей да актыўнага ўдзелу ў прафсаюзным руху.

Я знаёма з такім чалавекам. Гэта Анатолій Капітонавіч Максімовіч, ветэран педагагічнай працы і прафсаюзнага руху, старшыня Столінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі з 2007 па 2019 гады. Настаўнік гісторыі, дырэктар школы, сакратар раённага камітэта ЛКСМБ, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта – прафесійная дзейнасць Анатолія Капітонавіча ўсё жыццё прысвечана рабоце з людзьмі, вырашэнню надзённых пытанняў. І зараз ён у страі – працуе памочнікам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  Званне “Выдатнік адукацыі”, медалі “За працоўную доблесць”, “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” – далёка не ўсе ўзнагароды А.К.Максімовіча.

Анатолій Капітонавіч, з пасады дырэктара школы – старшынёй райкама прафсаюза.Чаму менавіта прафсаюз стаў полем Вашай дзейнасці?

 Калі пачынаць з далёкай гісторыі, то яшчэ ў арміі на другім годзе службы быў абраны сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі вайсковай часці.  Менавіта тут набыў першы вопыт работы з людзьмі, які давялося шліфаваць усё жыццё – на пасадзе дырэктара школы, камсамольскай і партыйнай дзейнасці. Вучыўся ў людзей мастацтву зносін. Калі прапанавалі работу ў прафсаюзе, доўга думаў, ці варта змяніць прафесійную дзейнасць кіраўніка ўстановы адукацыі? У выніку – змяніў. Змяніў таму, што гэта таксама праца з настаўнікамі, калектывамі ўстаноў адукацыі, але ў большым маштабе. І гэта новая дзейнасць, якая дазваляе аказаць падтрымку настаўніцтву, пры неабходнасці абараніць іх правы.

Самая значнае, на Ваш погляд, дасягненне.  

Подзвігаў не здзяйсняў, але дапамогу людзям аказваў. Найбольш памятныя для мяне выпадкі аказання дапамогі членам прафсаюза, якія пацярпелі ад пажараў. Людзі гублялі ўсю маёмасць, заставаліся на вуліцы. Звяртаўся да ўсіх членаў раённай арганізацыі, дапамагалі, як кажуць у народзе, усім светам. Шматлікімі былі звароты па выкананні асобных палажэнняў калектыўных дагавораў устаноў адукацыі. Напрыклад, педагогі знаходзіліся з дзецьмі на аздараўленні ў санаторыях, неслі поўную адказнасць за захаванне іх жыцця і здароўя,  а надбаўка за складанасць і напружанасць працы не налічвалася ў поўным аб’ёме. Або неаднаразова звярталіся шматдзетныя маці, калі кіраўнік установы адмаўляў у прадастаўленні дадатковага свабоднага ад работы дня, так званага “бацькоўскага дня”. Адчуваў задавальненне, калі законныя патрабаванні работнікаў выконваліся, і дапамога ў складанай сітуацыі паспявала своечасова. 

Дзейнасць прафсаюзнага лідара шматгранная, закранае многія аспекты нашага жыцця, і канечне, не заўсёды ўсё атрымліваецца. А што для Вас было найбольш складаным?

 Адказ на гэта пытанне неадназначны. Самым складаным было тое, што старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый часта змяняліся. Вось толькі абралі, прайшлі пэўнае навучанне, а праз некаторы час выйшлі замуж, змянілі сямейнае становішча, часам месца жыхарства, а пасля – сацыяльны адпачынак па догляду за дзецьмі. Вось і кажу, што адказ неадназначны. З аднаго боку, падзея цудоўная ў жыцці людзей, а з другога - мы зноў пачыналі вучыць новых старшынь пярвічак асновам прафсаюзнай работы. А патрабаванні па справаводстве павялічваюцца. Я б прапанаваў прыняць рашэнне на ўзроўні кіраўніцтва прафсаюзам аб вядзенні дзённіка прафсаюзнай работы ці якога іншага дакумента пэўнага ўзору, што аптымізавала б колькасць дакументаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. У старшынь пярвічак ёсць свая асноўная праца, патрабаванні да якой таксама ўзрастаюць. Магчыма, мая прапанова будзе слушнай?..                

Быць у прафсаюзе – значыць быць абароненым. Лозунг гучыць прыгожа. А як ён рэалізуецца на практыцы?

Упэўнены – рэалізуецца. Але пры наступных умовах. Дзейсны калектыўны дагавор, “на сваім месцы” – прафсаюзны лідар, кіраўнік, сацыяльны партнёр, з якім магчымы рацыянальны і эфектыўны дыялог.

Мне ў гэтым плане пашанцавала. Працаваў з трыма начальнікамі аддзела па адукацыі, якія заўсёды былі гарантамі выканання раённага Пагаднення. Што тычыцца кіраўнікоў устаноў адукацыі, то з некаторымі даводзілася “ваяваць” па асобных пытаннях.

Хто перамагаў?

 Ісціна.

Жыццё прафсаюзнай арганізацыі насычанае. Есць станоўчы і шматгадовы вопыт па правядзенні турніраў па шахматах, шашках, настольным тэнісе, валейболе, інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Як удалося зацікавіць і знайсці жадаючых удзельнічаць?

Усё проста. Мерапрыемствы неабходна праводзіць, адзначаць удзельнікаў і пераможцаў, і ў наступны раз жадаючых будзе значна больш. Да ўсяго трэба падыходзіць з душой. 

Поспех прафсаюзнага лідара. Што гэта ў Вашым разуменні?

 Поспех – гэта ахоп прафсаюзным членствам у раённай арганізацыі 99,5%, 3620 чалавек. Гэта азначае, што людзі давяраюць прафсаюзу, лідару, які ўзначальвае пярвічную арганізацыю. У калектыве павінен быць чалавек, які здолее зменшыць псіхалагічную нагрузку, выслухае пакрыўджанага, звернецца да кіраўніка, калі неабходна абараніць правы членаў калектыва, павіншуе з днём нараджэння, юбілеем, а часам і падскажа правільнае рашэнне ў складанай сітуацыі кіраўніку. Чалавек, пра якого я гавару – сапраўдны прафсаюзны лідар.

На Вашу думку, што неабходна зрабіць для таго, каб прафсаюз стаў больш прывабным для моладзі?

Лічу, што ў працоўных калектывах неабходна актыўна працаваць з маладымі спецыялістамі.  Ім патрэбна падтрымка, даверлівыя зносіны, а часам гэтага не хапае з боку больш вопытных калег, кіраўніцтва ўстановы. Каб малады спецыяліст адчуваў сябе камфортна ў калектыве і ўпэўнена ў прафесіі, ролю “настаўніка” можа ўзяць на сябе прафсаюзны лідар. 

Ваш прафесійны дэвіз

Жыццё вельмі хуткаплыннае, імклівае… І самае галоўнае правіла, якім я кіраваўся ў прафесійнай дзейнасці: на якой бы высокай пасадзе ты ні працаваў, выконвай свае абавязкі так, каб пасля не сорамна было сустракацца з людзьмі. Галоўнае ў рабоце – сумленнасць і прыстойнасць. 

Ахарактарызуйце сябе адным сказам.

 Жыву справай, якая даручана.

Якія парады Вы маглі б даць навічкам прафсаюзнай дзейнасці?

 Самаадукацыя – праз усё жыццё.

Вывучайце вопыт іншых. Умейце скарыстацца слушнай парадай.

Умейце аналізаваць і будзьце заўсёды дыпламатамі!

                       

                       Людміла Цупа, старшыня Столінскай раённай арганізацыі