Жывая класіка

25.05.2020

Сярод навучэнцаў, з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання, штогод, пачынаючы з 2017 года, па этапах праводзіцца Міжнародны творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У гэтым годзе Рэспубліканскі этап  творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” прайшоў пад дэвізам “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”. Цэнтральнай тэмай абраных твораў вучнямі ўстаноў адукацыі нашага раёна стала тэма малой Радзімы.

Ва ўстановах адукацыі ў рамках школьных этапаў вучні дэманстравалі відэавыступленне з дэкламацыяй вершаў і прозы аўтараў Століншчыны. Прычым, чытанне твораў беларускіх пісьменнікаў мела трапнае музычнае суправаджэнне, адпаведны выгляд апранання і дэкарацыі.

На раённым этапе ў конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі розных узроставых катэгорый: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.

На абласны этап, па выніках раённага этапу, былі прадстаўлены ўдзельнікі ва ўсіх узроставых катэгорыях.

Па выніках абласнога агляду дыпломамі 3 ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за глыбіню пранікнавення ў вобраз і сэнс твора, за артыстызм у выкананні ўзнагароджаны Свірыдчук Алена, удзельніца аб’яднання па інтарэсах “Чараўнікі” (педагог Семянюк А.К.) дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці”, і Арсяновіч Ягор, удзельнік аб’яднання па інтарэсах “Юны акцёр” (педагог Комісава Т.М.) дзяржаўнай установы дадатковай адукацы “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.

Нашы пераможцы чыталі творы паэтаў-землякоў Ларысы Вырко і  Васіля Казачка.

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з узнагародамі

і жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў!