Літаратурны конкурс “АДКРЫЦЦЁ”

25.05.2020

Падведзены вынікі абласнога літаратурнага конкурсу “Адкрыццё”, арганізаванага Брэсцкім абласным аддзяленнем “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. На абласны этапе конкурсу былі дасланы больш за сямсот работ. Актыўны ўдзел  у конкурсе прынялі настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі і нашага раёна.

Конкурс адрозніваўся разнастайнасцю тэм: да 75-годдзя Вялікай Перамогі, роздумы ля бацькоўскай хаты і роднай вёсачкі, пра загадкавасць роднай прыроды і таямніцы першага кахання…

Пераможцамі абласнога этапу конкурсу ў намінацыі “Паэтычны твор, прысвечаны Радзіме” стала і была ўзнагароджана дыпломам першай ступені за мастацкае раскрыццё тэмы малой Радзімы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Арлоўская сярэдняя школа” Міцкевіч Марыя Уладзіміраўна.

У гэтай жа намінацыі дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Стружская сярэдняя школа” Мароз Аліна Васільеўна.

Спецыяльным дыпломам за лепшы твор, прысвечаны маці, ўзнагароджаны Белавус Дзмітрый Уладзіміравіч, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Стружская сярэдняя школа”.

Арганізатары конкурсу выразілі надзею на тое, што творчыя поспехі пераможцаў і прызёраў, будуць натхняць іх на далейшую плённую працу, дапамогуць паверыць у свае сілы і прымножыць асабістыя творчыя адкрыцці.

Віншуем з узнагародамі вучняў і іх настаўнікаў!