Роднае слова

26.02.2021

   Роднае слова… Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ з маленства. Добрай традыцыяй па захаванні багацця нацыянальнай культуры, фарміраванні любові да роднай мовы стала святкаванне Дня роднай мовы. Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі на працягу тыдня, з 15 па 21 лютага 2021 года, прайшлі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання гэтага дня.

   Родная мова гучала не толькі ў ходзе вучэбных заняткаў, але і пры правядзенні класных гадзін, гульняў, літаратурна-музычных кампазіцый, інсцэніровак, музычных нумароў. Вучні праявілі сябе як знаўцы і носьбіты роднай мовы ў інтэлектуальных конкурсах, творчых турнірах перакладчыкаў. Былі падрыхтаваны крэатыўныя выставы творчых работ вучняў у нацыянальным беларускім стылі.

Дзень роднай мовы – яшчэ адна нагода для беларусаў задумацца аб лёсе роднай мовы. 

Марчанка В.В., метадыст РВМК