Інтэлектуальны квіз пакаленняў

17.05.2021

У пятніцу, 14 мая, у Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці адбылася інтэлектуальны квіз-гульня “Зямля бацькоў – зямля святая” – сумеснае мерапрыемства раённага савета ветэранаў,  раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, раённага аб’яднання прафсаюзаў і РК ГА “БРСМ”.

Значную дапамогу ў арганізацыі турніру аказалі педагогі дадатковай адукацыі і, у прыватнасці, Ірына Дабрыянец, якая падрыхтавала пакет пытанняў і выступіла ў ролі вядучай.

Удзельнікаў прывітаў старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Максімовіч і прадставіў каманды: “Надзея” ад раённага савета ветэранаў, “Пралеска” – прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый горада і “Логіка” – прадстаўнікі БРСМ.

Інтэлектуальны квіз – гэта тая ж гульня “Што? Дзе? Калі?”, толькі дапоўненая карцінкамі, аўдыя- і відэазапісамі і г. д.

Каманды сыгралі сем тураў па шэсць пытанняў у кожным і заключны рызыка-тур. Усе пытанні тычыліся Беларусі – яе гісторыі, спорту, прыроды, малой радзімы, маладзёжных арганізацый - і патрабавалі не толькі канкрэтных ведаў, а і лагічнага мыслення.

Праведзены турнір стаў не толькі разумовай гімнастыкай, а і цікавай забавай. Удзельнікі інтэлектуальнай гульні атрымалі заахвочвані і выказалі прапанову правесці падобную гульню ў больш шырокай аўдыторыі.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара