Песня нас яднае

08.06.2021

Ва ўсіх аздараўленчых летніках Столінскага раёна ў пяты дзень лагернай змены праведзена Гадзіна беларускай песні “Песня нас яднае!”. Выхаванцы і педагогі танцавалі “Лявоніху і “Польку беларускую”, спявалі “Купалінку”, “Мой родны кут”, “Беларусь мая”. Беларускія мелодыі гучалі пад гармонік і акардэон.  

Мілагучнасць беларускага слова, цудоўныя беларускія напевы сталі на гэты дзень асновай радаснага настрою і цудоўнага адчування.

Захацелася, каб так было заўжды, асабліва актуальна гэта ў Год народнага яднання.  Адначасова асабліва сімвалічна і тое, што ў Год народнага яднання над прасторамі роднай Століншчыны з ўсіх яе куточкаў лілася ў гэты час беларуская песня.