Эстафета музейнага вопыту

11.05.2022

У рамках рэспубліканскай акцыі “Эстафета музейнага вопыту” 6 мая 2022 года на базе Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета адбылася дыялогавая пляцоўка па тэме “Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі”.

У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел 10 кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі раёна: СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, СШ № 2 г.Століна, Беражноўскай СШ, Веляміцкай СШ, Варанёўскай СШ, Рубельскай СШ, Вялікамалешаўскай СШ імя Героя Сацыялістычнай Працы Н.І.Кавалец, Гараднянскага, Харомскага і Дубайскога вучэбна-педагагічных комплексаў ясляў-садоў СШ.

Адкрыла работу пляцоўкі Грэчка В.А.,загадчык Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, якая акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што музей з’яўляецца ўнікальным развіваючым асяроддзем з вялізным патрыятычным патэнцыялам, які патрэбна задзейнічаць як на ўроку, так і ў пазаўрочны час. Валянціна Аляксандраўна правяла змястоўную экскурсію па музеі адукацыі раёна.

Пасля кіраўнікі музеяў падзяліліся вопытам работы па актывізацыі праектна-даследчай дзейнасці вучняў на базе школьнага музея (Дзямко М.І., Дубайскі ВПК яслі-сад СШ), па ўкараненні формаў музейнай работы па вывучэнні гісторыі роднага краю (Рыбак Г.К., Беражноўская СШ), па павышэнні ролі школьнага музея у адукацыйным працэсе (Домніч.Н.І., Харомскі ВПК яслі-сад СШ), па развіцці музея і стварэнні новых экспазіцый (Домніч Ж.І., СШ № 2 г. Століна), па арганізацыі школьных акцый “Музей у чамадане” (Машлякевіч І.Л., Веляміцкая СШ).

Напрыканцы ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі прыйшлі да высновы, што неабходна і далей развіваць музейную практыку праз актыўны пошук і выкарыстанне ў дзейнасці музея сучасных сродкаў адлюстравання інфармацыі, новых інтэрактыўных форм і метадаў работы з вучнёўскай аўдыторыяй.