Уключай інтэлект

31.10.2019
Што? Дзе? Калі?

Абласны сінхронны турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?” адбыўся ў суботу 26 кастрычніка на базе сярэдняй школы № 3 г. Століна.

Удзел у ім прынялі 40 каманд эрудытаў з 34 устаноў адукацыі раёна.

У адзін і той жа час і па адных і тых жа пытаннях па ўсёй вобласці гулялі  каля 280 каманд знатакоў.

Рабяты сыгралі тры туры, адказваючы на 45 пытанняў, якія патрабавалі не столькі канкрэтных ведаў, колькі логікі, кемлівасці і знаходлівасці. У выніку найбольшую колькасць балаў набрала каманда “Клевер” сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка (кіраўнік Алена Логвінава). На адзін бал менш у знатакоў “Парніковага эфекту” сярэдняй школы № 1 аг. Альшаны (кіраўнік Ігар Скрабец). У тройцы лідараў і каманда “Матрыца” Асаўской сярэдняй школы (кіраўнік Вольга Валчковіч). Усяго адзін бал аддзяляе ад трэцяга месца эрудытаў “Максімум +” Беражноўскай сярэдняй школы (кіраўнік Вольга Якуновіч). Каманда-пераможца ўзнагароджана падарункамі аддзела ідэалагічнай работы і па справам моладзі Столінскага райвыканкама. Каманды-прызеры атрымаюць граматы адздела па адукацыі.

Праведзены абласны сінхрон вызначыць удзельнікаў рэспубліканскага спаборніцтва знатакоў па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які адбудзецца ў снежні 2020 года.

Галіна ГАШЧУК