ПЕДАГАГІЧНЫ МАРАФОН “ВЫВУЧАЕМ МОВУ РОДНУЮ СВАЮ!”

29.05.2019

На працягу 2018/2019 навучальнага года дзейнасць раённых метадычных фарміраванняў устаноў дашкольнай адукацыі праводзілася па адзінай тэме «Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання».

З мэтай удасканалення і пошуку сучасных метадаў і прыемаў работы, выяўлення эфектыўнай педагагічнай практыкі па прыцягненню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, з 13 па 17 мая прайшоў педагагічны марафон на тэму “Вывучаем мову родную сваю!”.

Удзельнікамі марафона сталі ўсе катэгорыі педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання: выхавацелі, музычныя кіраўнікі, настаўнікі-дэфектолагі, кіраўнікі фізічнага выхавання, адміністрацыя.

На працягу тыдня больш за 100 педагогаў з 7 устаноў дашкольнай адукацыі наведалі розныя віды дзіцячай дзейнасці ў рэжыме дня.

Праграмма правядзеня беларускамоўнага дня прадугледжвала наяўнасць мерапрыемстваў з дзецьмі, педагогамі і бацькамі.

Вялікую зацікаўленасць ў педагогаў выклікалі творчыя ідэі стварэння беларускамоўнага асяроддзя ў групах, правядзенне экскурсій у міні-музеі з удзелам дзяцей-экскурсаводаў, музычных і фізкультурных забаў, драматызацый беларускіх народных казак, квэст-гульняў.

Як вядома, задача метадычнай службы дашкольнай установы – дапамагчы выхавальніку авалодаць практычнымі прыёмамі, навучыць яго ўмела карыстацца разнастайнай літаратурай, пашырыць цікавасць да роднай мовы, да твораў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, выяўленчага мастацтва.

Асаблівая ўвага надзялялася ўдасканаленню моўнай кампетэнтнасці спецыялістаў устаноў дашкольнай адукацыі. У рамках правядзення марафона з педагогамі праведзены розныя формы метадычнай работы: віктарыны “У роднай мовы роднае карэнне”, Раковец Т.I., намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасці Рэчыцкага яслі-сада №3, «Знаўцы беларускай мовы» , Бандарчук А.Р.,намеснік загадчыка Рэчыцкага яслі-сада № 4; майстар-класы “Азбука беларускага арнаменту” Ярашэвіч І.М., загадчык Столінскага яслі-сада № 2, “Арганізацыя і правядзенне беларускіх народных рухомых гульняў”, Шульжик Т.В., кіраўнік фізічнага выхавання Столінскага яслі- сада №1, “Развіццё беларускага маўлення сродкамі беларускіх народных гульняў”, Майсюк Н.М., выхавальнік Давід-гададокскага яслі-сада; метадычная галерэя «Каб мова родная гучала», Ляшкевіч С.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Манькавіцкага яслі-сада.

У дашкольных установах дзейнічалі выставы на розны густ: выстава метадычных распрацовак«Каб мова родная гучала», выстава сродкаў навучання «Спадчына мая», «Нацыянальнае адзенне», выстава капелюшоў «Я люблю свой родны край».

На сучаным этапе далучэнне дзяцей да вытокаў народнай культуры немагчыма без паслядоўнай, мэтанакіраванай работы з бацькамі. У час марафону педагогі падзяліліся вопытам афармлення інфармацыйна-кансультацыйнага матэрыялу па знаёмству з беларускімі пісьменнікамі, адпаведнай узросту дзіцячай літаратурай, этнаграфічнай спадчынай Беларусі. Цікавым было пасяджэнне клуба аматараў народнай песні “Сустрэча з песняй” з удзелам бацькоў Рэчыцкага яслі-сада № 4.

Правядзенне педагагічнага марафона садзейнічала фарміраванню ў педагогаў патрэбы ў бесперапыннай самаадукацыі, удасканаленню

прафесійных кампетэнцый па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на абедзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь.

 

Кавальская Наталія, метадыст РУМК