Пяты рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс праекта “Беларускі пагранічны”

03.12.2018

У кастрычніку 2018 года прайшоў пяты рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс праекта “Беларускі пагранічны”, прысвечаны 25-годдзю з дня ўтварэння Пінскага пагранічнага атрада. Яго арганізатарамі выступілі Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, “Інтэрнэт-лабараторыя “Кліа” сярэдняй школы № 122 г.Мінска.

Навучэнцы краіны праз удзел у мерапрыемствах праекта знаёмяцца з гісторыяй беларускіх пагранічнікаў, сучаснай службай на мяжы. Пяты інтэрнэт-конкурс праекта прысвечаны Пінскаму пагранічнаму атраду, які ў кастрычніку 2018 адзначыў юбілейную дату – 25 гадоў з дня ўтварэння.

Гісторыя станаўлення пагранічнага атрада, служба на сучасным этапе, подзвігі воінаў-пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны – асноўныя накірункі пры падрыхтоўцы тэставых заданняў.

Удзельнікі конкурсу – 140 вучняў з усёй краіны. У ліку пераможцаў (дыплом 1 ступені) вучаніцы 11 класа Церабяжоўскай сярэдняй школы Буйніч Дар’я і Стрыбулевіч Дар’я. Падзякай Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы за актыўны ўдзел вучняў у конкурсе адзначана дырэктар школы Людміла Лявонцьеўна Цупа, граматай за падрыхтоўку – настаўнік гісторыі Вадзім Мікалаевіч Шпакевіч.