ЛЕПШЫЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ

23.11.2018

Лістапад выдаўся шчодрым на ўзнагароды для Давыд-Гарадоцкага і Cтолінскага цэнтраў дзіцячай творчасці. Навучэнцы Давыд-Гарадоцкага цэнтра атрымалі адразу пяць дыпломаў: тры – абласнога і два –рэспубліканскага ўзроўню, а Столінскага цэнтра – па аднаму абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Іх уладальнікамі сталі Аляксандр і Наталля Раманавы, якія вучацца ў 7 класе сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка. Таксама уладальніцай Дыплома I ступені абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурса фотаработ “Зямля пад белымі крыламі” ў намінацыі “Манахром” стала навучэнка гуртка “Задыяк” Анастасія Тарасевіч (педагог Чынікайла Віталь Васільевіч) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, вучаніца 8 класа Столінскай гімназіі.

У абласным этапе рэспубліканскіх конкурсаў фотаработ “Зямля пад белымі крыламі” і “Запаветная Беларусь” у Аляксандра Дыплом Icтупені ў намінацыі “Жывыя традыцыі” і Дыплом IIIступені ў намінацыі “Птушкі”, у Наталлі Дыплом III ступені ў намінацыі “Вышыня”, а ў Анастасіі – Дыплом Icтупені ў намінацыі “Манахром”. Як лепшыя, гэтыя работы былі накіраваны на рэспубліканскі этап. І што самае прыемнае, іх высока ацаніла прафесійнае журы: работа “Жывыя традыцыі” Аляксандра Раманава і работа “Нацюрморт з прадметаў народнага быту” Анастасіі Тарасевіч былі прызнаны лепшымі у рэспубліцы, а работа Наталлі Раманавай заняла трэццяе месца ў намінацыі “Вышыня”.

Для атрымання ўзнагарод гэтая тройца накіравалася ў сталіцу, дзе на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці" адбылася цырымонія ўзнагароджання. Трэба дадаць, што гэтае мерапрымства праходзіла ў рамках рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня”, які праводзіцца з падтрымкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта - актывізацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тэхнічнага профілю, а таксама прыцягненне навучэнцаў да заняткаў інавацыйнай, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасцю.

Як прызнаюцца самі юныя лаўрэаты, ім было вельмі цікава тут пабываць. Прыемнае хваляванне адчувалі і падчас уручэння дыпломаў, падпісаных асабіста намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раісы Станіславаўны Сідарэнка.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ З УЗНАГАРОДАМІ!