ЮНЫЯ ТАЛЕНТЫ БЕЛАРУСI

08.11.2018

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшоў 15 рэспубліканскі конкурс харэаграфічнай творчасці «Юныя таленты Беларусі».

Мэта конкурсу - стварэнне аптымальных умоў для развіцця творчага патэнцыялу таленавітых дзяцей Рэспублікі Беларусь у розных напрамках творчай дзейнасці, папулярызацыя дасягненняў навучэнцаў устаноў адукацыі ў галіне мастацкай творчасці.

На конкурс прыехалі юныя танцоры з усіх рэгіёнаў нашай рэспублікі, якія паказалі сваё майстэрства ў намінацыях: «Народна-сцэнічны танец», «Эстрадны танец», «Сучасная харэаграфія», «Народна-стылізаваны танец», «Бальна-спартыўны танец».

Конкурс арганізоўваўся ў змене "Восеньскія фарбы" з 29 кастрычніка па 7 лістапада 2018 года. У працэсе змены ўдзельнікі конкурсу прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прадугледжаных праграмай змены, кіраўнікі праводзілі майстар-класы, адбылася сустрэча з журы конкурсу: прафесарам, выкладчыкам кафедры майстэрства акцёра ДУА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Марынай Віктараўнай Філатавай; выкладчыкам спецыяльнасці "Харэаграфічнае мастацтва" ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў" Наталляй Іванаўнай Мачалавай; намеснікам старшыні цыклавой камісіі "Харэаграфічнае мастацтва" ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў", членам журы творчай секцыі дзяржаўнай установы "Мінскканцэрт" і Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, членам камісіі па прысваенні і пацвярджэнню званняў "Заслужаны", "Народны" і " Узорны», членам камісіі Дэпартамента кантролю адукацыі па акрэдытацыі сярэдніх спецыяльных устаноў Марынай Рыгораўнай Драпеза.

У ліку 17 харэаграфічных калектываў з усіх куткоў нашай краіны ўдзел у конкурсе прыняў і ансамбль танца "Карамель" Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Казеня Алена Валяр'янаўна).

Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў у намінацыі "Народна-сцэнічны танец» ансамбль танца "Карамель" заняў трэцяе месца і атрымау Дыплом 3 ступені Міністэрства адукацыі.

Віншуем калектыў і педагогаў з узнагародай!