Уключай інтэлект

26.10.2018
Як ведаюць знатакі гісторыю ВЛКСМ

У мінулую суботу, 20 кастрычніка на базе сярэдняй школы № 3 г. Століна прайшоў сінхронны абласны турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?” і гульні “Эрудыт-лато”, прысвечанай 100-годдзю ВЛКСМ.

У турніры прынялі ўдзел 34 каманды знатакоў школ раёна. У кожнай камандзе не менш за чатыры і не больш за шэсць ігракоў.

Удзельнікаў прывітала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Алена Васільеўна Вабішчэвіч.

У склад судзейскай брыгады ўвайшлі педагогі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці і школ раёна.

Турнір пачаўся з гульні “Эрудыт-лато”. Удзельнікам былі зададзены 20 пытанняў па гісторыі ВЛКСМ і ГА “БРСМ”. З чатырох прапануемых адказаў трэба было выбраць адзін правільны.

Найбольш правільных адказаў – 17 – і першае месца ў каманд “Матрыца” Асаўской (кіраўнік Вольга Мікалаеўна Валчковіч) і “Разумныя людзі” (кіраўнік Аксана Аляксееўна Леўкавец) Веляміцкай сярэдніх школ. Па 15 балаў і другое месца - у каманд “Новае пакаленне” Рамельскай сярэдняй школы (кіраўнік Любоў Мікалаеўна Нагар), “Рэбус” (кіраўнік Таццяна Васільеўна Кужко) і “Элементарна” (кіраўнік Марына Сяргееўна Навумовіч) адпаведна сярэдніх школ № 2 р. п. Рэчыца і № 3 г. Століна. На адзін толькі бал менш у каманды “Мега-мозг” (кіраўнік Нона Сяргееўна Комік) Харомскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа. У іх трэцяе месца.

Гульня “Што? Дзе? Калі?” праходзіла ў два туры па 18 пытанняў у кожным. Трэба сказаць, што пытанні былі даволі складаныя. У першым туры лепшы вынік быў у трох каманд: “Максімум +” (Беражноўская сярэдняя школа, кіраўнік Вольга Іванаўна Якуновіч) – 5 балаў, па чатыры балы – у каманд “Драйв” (сярэдняя школа № 2 г. Століна, кіраўнік Таццяна Валер’еўна Міхнавец) і “Дылема” (сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка, кіраўнік Алена Іванаўна Логвінава).

Другі тур прынёс камандам большую колькасць правільных адказаў.

Судзейскай брыгадай па выніках двух тураў гульні “Што? Дзе? Калі?” вызначаны шэсць прызавых месцаў. На першае месца выйшла каманда “Парніковы эфект” Альшанскай сярэдняй школы № 1 (кіраўнік Ігар Анатольевіч Скрабец).

На другім месцы каманды “Драйв” сярэдняй школы № 2 г. Століна (кіраўнік Таццяна Валер’еўна Міхнавце) і “ОПіУМ” Альшанскай сярэдняй школы № 1 (кіраўнік Ігар Анатольевіч Скрабец). Каманда выступала па-за конкурсам і складалася са знатакоў, якія ўжо выйшлі са школы.

Тры каманды аказаліся трэцімі: “Максімум +” (Беражноўская сярэдняя школа, кіраўнік Вольга Іванаўна Якуновіч), “Рэбус” (сярэдняя школа № 2 р. п. Рэчыца, кіраўнік Таццяна Васільеўна Кужко) і “Мега-мозг” (Харомскі ВПК яслі-сад - сярэдняя школа, кіраўнік Нона Сяргееўна Комік).

Пераможцы абедзвюх гульняў узнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі і падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.

Па выніках гульні “Што? Дзе? Калі?” на сінхронным абласным турніры 20 кастрычніка мацнейшыя каманды па агульнай табліцы вынікаў і ў адпаведнасці з прахадным балам, які вызначаецца колькасцю правільных адказаў, атрымаюць права ўдзельнічаць у рэспубліканскім сінхронным турніры.

Праведзены турнір садзейнічае рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці, развіццю лагічнага мыслення, папулярызацыі інтэлектуальных гульняў, а таксама павышэнню цікавасці школьнікаў да гісторыі ВЛКСМ і ГА “БРСМ”.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара