Эфектыўныя метады і прыёмы ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры

29.11.2017

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры” прайшло 23 лістапада 2017 года на базе СШ №3 г. Століна. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры раёна былі прапанаваны цікавыя і змястоўныя майстар – класы.  Лічэўская А. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г. Століна, правяла ўрок для дарослых і  падзялілася з  прысутнымі  эфектыўным вопытам выкарыстання тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Працуючы ў творчых групах, настаўнікі вызначалі магчымыя метадычныя прыёмы і метады дзейнасці настаўніка і вучняў на розных этапах урока. Белавус С. І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3 г. Століна, прапанавала шырокай аўдыторыі настаўнікаў урок беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Асаблівасці стылю барока. Барока ў беларускай літаратуры і мастацтве” з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі як новай стратэгіі навучання. А на майстар-класе па выкарыстанні розных прыёмаў і метадаў актыўнай ацэнкі настаўнікі практычна паспрабавалі рэалізаваць некаторыя прыёмы ў групах. Затым дзейнасць семінара працягнуў майстар – клас Бруцкай В.Л., настаўніка беларускай мовы і літаратуры Белавушскай СШ, па фарміраванні і развіцці чытацкай пісьменнасці  вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры. Для практычнай дзейнасці настаўнікам былі прапанаваны цікавыя формы работы з мастацкімі творамі, з тэкстамі. З практыкай лінгвакультуралагічнага падыходу ў профільным філалагічным навучанні пазнаёміла ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання Палукошка Н. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Фядорскай СШ, а таксама дала дзейсныя парады па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і ЦТ.

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання было насычана  разнастайнымі формамі работы, усе настаўнікі атрымалі карысную інфармацыю, метадычную падтрымку і  станоўчыя эмоцыі А завяршыўся семінар яркай і каляровай рэфлексіяй, якую прапанавала Марчанка В.В.,метадыст раённага вучэбна – метадычнага кабінета. Дзе кожны настаўнік выбіраў з палітры колераў той, які спадабаўся, а потым   павінен быў выказацца. Напрыклад,` белы – чакаемы вынік, чырвоны – станоўчае ў рабоце семінара, сіні – крытычная ацэнка, жоўты – пачуцці і эмоцыі, аранжавы –самаадзнака, зялёны – выніковы рэзультат. Сапраўды, дзякуючы семінару, ніхто з прысутных не застаўся раўнадушным.

Я. Ф. Арлянін, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Сямігосціцкай СШ, кіраўнік  раённага вучэбна – метадычнага

аб’яднання