БУРШТЫНАВЫЯ ТАЛЕНТЫ 2017

19.06.2017

Столінскія таленты зачаравалі  дубравіччан

Ансамбль танца “Карамель” (кіраўнік Алена Казеня) і вакальная студыя “Музыкальная капель” (кіраўнік Анжаліка Калавур) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці ў якасці гасцей прынялі ўдзел у раённым фестывалі-конкурсе таленавітых дзяцей “Бурштынавыя таленты 2017”, які прайшоў у г. Дубровіца (Україна) у рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Нашы калектывы прыемна ўразілі гледачоў і ўдзельнікаў фестывалю сваімі танцамі і каларытам беларускіх песень.

За ўзорнае выкананне і папулярызацыю культуры і традыцый беларускага народа юныя артысты былі ўзнагароджэаны Падзячнымі лістамі ўпраўлення адукацыі, моладзі і спорту Дубровіцкай раённай дзяржаўнай адміністрацыі і атрымалі салодкія падарункі.

-          Мы ўражаны цёплым прыёмам украінскіх калег,і каб наша сяброўства развівалася, будзем запрашаць нашых замежных суседзяў да сябе на мерапрыемствы, - адзначыла дырэктар Столінскага ЦДТ Людміла Мікалаеўна Леанавец.

Галіна ГАШЧУК