Піянерыі – 95!

24.05.2017

20 мая ў актавай зале Столінскай дзяржаўнай гімназіі адбыўся раённы форум, прысвечаны 95-годдзю піянерскага руху.

Сёння ў радах Столінскай раённай арганізацыі налічваецца 6456 піянераў і акцябрат. На раённы форум сабраліся каля 200 піянераў-лідараў піянерскіх дружын, педагогі-арганізатары устаноў адукацыі, госці – галоўны спецыялісмт аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Максімовіч, загадчыца сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Шугалевіч, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вадзім Заруба, дырэктар Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец.

Праходзіць час, мяняюцца людзі, перакананні і гісторыя, а піянерскі рух жыве і застаецца патрэбным. На ідэалах піянерыі вырасла не адно пакаленне. Патрыятызм, любоў да Радзімы, імкненне быць лепшым – вось далёка не ўсе тыя якасці, якімі валодаюць піянеры, - адзначыла ў сваім выступленні Алена Мікалаеўна і пажадала дзецям марыць, тварыць дабро і быць пасяпяховымі.

Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя вопыту работы педагога-арганізатара Асаўской сярэдняй школы Вольгі Мікалаеўны Валчковіч. Педагог з малодшымі школьнікамі ўдзельнічае ў інтэлектуальна-творчай гульні “Пароль: акцябронак. Ёсць кантакт!” у адпаведнасці з праграмамі ГА “БРПА” “Акцябраты” і “Гульня – справа сур’ёзная” сярод падпісчыкаў рэспубліканскай газеты для дзяцей і падлеткаў “Зорька”.

У адкрытым дыялогу “Усё залежыць ад нас саміх” рабяты задавалі гасцям самыя разнастайныя пытанні як з жыцця грамадскіх арганізацый, так і асабістага ўдзелу гасцей у  маладзёжным руху.

Падчас форуму адбылася работа майстар-класаў “Магчымасці для ўсіх”. Інфармацыйным тэхналогіям можна было павучыцца на майстар-класе “Планета Медыя” (кіраўнік Дульская Н. А.). Рабоце піянерскай агітбрыгады і Клуба Вясёлых і Знаходлівых навучалі педагогі-арганізатары Беражноўскай СШ Якуновіч В. І. і Давыд-Гарадоцкай СШ № 1 Логвінава А. І. (“Нам любая справа па сіле”). Нямала жадаючых асвоіць тэхніку стварэння малюнка на твары сабрала культураганізатар раённага цэнтра дзіцячай творчасці Банет М. С. (“Вясёлыя фарбы”), а таксама педагог  Фядорскай СШ Логвінка А. І., якая паказвала  майстар-клас “Чароўны фааміран” па вырабе сувеніраў і ўпрыгажэнняў.

З вялікай цікавасцю ўдзельнікі форуму адказвалі на пытанні медыя-гульні “Азбука піянерскага лідара”.

У юбілейны год піянерыі было праведзена нямала спраў. Піянеры і дарослыя лідары прымалі ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і акцыях. За актыўную работу галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Максімовіч уручыла піянерам і педагогам заслужаныя ўзнагароды. Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ўзнагароджана педагог-арганізатар Асаўской сярэдняй школы Вольга Мікалаеўна Валчковіч.

На заканчэнне форуму вучаніцы гімназіі Дар’я Леанавец і выканалі гімна піянераў Беларусі, а ўдзельнікі танцавальнага ансамбля “Карамель” прадэманстравалі флэш-моб “Я - піянер!”

У наш час піянерская арганізацыя жыве інтарэсамі дзяцей, іх захапленнямі. Дзверы краіны дзяцінства адчынены для дабрыні, творчасці і рамантыкі. І толькі сувязь пакаленняў, веданне гісторыі піянерскага руху дае права на будучыню піянерскай арганізацыі. Гэтую думку падкрэслівалі ўсе выступаючыя, бо піянерскі рух заснаваны на гісторыі, якую не перапішаш; традыцыях, якія мы захоўваем; і грамадзянскай пазіцыі, якую праяўляем.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара