Вучэбна-метадычны кабінет вітаў удзельнікаў клубаў “Натхненне” і “Спатканне”

25.05.2017

Сустрэча клубаў “Натхненне” і “Спатканне” днямі адбылася ў бібліятэцы Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Загадчык вучэбна-метадычнай установы Валянціна Грэчка вітала ўсіх, хто прымаў удзел у сустрэчы. Яна адзначыла важнасць дадзенай сустрэчы, а таксама дадала, што праз некаторы час у гэтым месцы будзе створаны музей адукацыі раёна. Валянціна Грэчка пажадала прысутным добрага настрою, прыемных уражанняў ад сустрэчы, творчасці, натхнення і здароўя.

Клуб “Натхненне” – суполка педагогаў раёна, якія актыўна займаюцца творчай дзейнасцю. Сярод сяброў клуба ёсць даволі вядомыя не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй краіне паэты Віктар Вабішчэвіч, Галіна Бабарыка, Ірына Ляшкевіч.

Клуб “Спатканне” – клуб клуб ветэранаў працы, які аб’ядноўвае ў сваіх радах менавіта тых ветэранаў, якія і сёння займаюць атыўную жыццёвую пазіцыю, займаюцца творчасцю, даволі шмат падарожнічаюць, ладзяць цікавыя сустрэчы. Кіраўнік клуба Людміла Кісель пазнаёмла настаўнікаў з клубам “Спатканне”, якія ў завяршэнне яе выступлення выканалі песню “Посидим по-хорошему”.

Удзеьнікі клуба “Натхненне” таксама выканалі песню, што стала гімнам клуба. Старшыня клуба Таццяна Жук пазнаёміла з удзельнікамі клуба “Натхненне”, пасля чаго кожны падзяліўся з прысутнамі сваёй творчасцю. Вершы прачыталі Святлана Кананчук, Віктар Вабішчэвіч, Галіна Бабарыка, Віталь Адамаў, Наталя Базар, Васіль Казачок рассказалі пра сябе, пра тое, што іх хвалюе, пра тэмы, якія яны ўзнімаюць у сваіх творах. З асаблівым задавальненнем слухалі прысутныя паэзію Віктра Вабішчэвіча і Галігны Бабарыка. Кожны мог уступіць у гутарку з паэтамі, задаць ім пытанні, пацікавіцца крыніцай натхнення.

 Арганізатары сустрэчы падрыхтавалі салодкі стол. Удзельнікі сустрэчы клубаў атрымалі задавальненне і выказалі пажаданне, што гэта сустрэча паміж імі будзе не апошняй.