Вяртанне да вытокаў кнігадрукавання

23.05.2017

У 2017 годзе наша краіна  адзначае значную дату – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Гэтаяпадзея  звязаны з дзейнасцю славутага дзеяча беларускай культуры эпохі Адраджэння Францыска Скарыны.

Першадрукар, выдавец, рэдактар і перакладчык біблейскіх зводаў, аўтар арыгінальных прадмоў і каментарыяў да кніг Святога Пісання і іншых выданняў Францыск Скарына стаіць ля вытокаў нацыянальнай беларускай культуры. Веліч яго асобы  ўвайшла ў гісторыю. Сваім жыццём і дзейнасцю ён падвёў своеасаблівы вынік развіцця ўсходнеславянскай культуры за пяць стагоддзяў, што прайшлі ад прыняцця хрысціянства, і даў новы напрамак, які арыентаваўся на агульначалавечыя каштоўнасці. У сувязі з выключнай значнасцю спадчыны беларускага першадрукара для айчыннай, агульнаславянскай і ў цэлым еўрапейскай культуры  распрацоўваюцца  комплексныя праграмы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні   паўтысячагадовага юбілею.

Да гэтай памятнай даты ў многіх установах адукацыі нашага  раёна праводзяцца  навуковыя, мастацкія, адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы, арганізаваны  тэматычныя  выстаўкі.  Ініцыятарам арганізацыі выставак, прысвечаных паўвекавому юбілею, стала загадчык раённага навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка. Таму і першая  такая выстаўка  месціцца ў навучальна-метадычным кабінеце. Тут сабраны літаратурныя крыніцы ад вытокаў узнікнення беларускага кнігадрукавання і да нашых дзён. Самая  рэрарытэтная кніга - Біблія, кошт якой асабліва цэніцца, датуецца 1517 годам і займае ганаровае месца сярод сабраных экспанатаў.

У нашай краіне заўсёды шанавалі друкаванае слова, - расказвае Валянціна Грэчка. -   Асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу, сярод якіх Францыск Скарына займае выключнае месца. Яго называюць тытанам эпохі не толькі за распаўсюджванне друкарскай справы, але і за яго імкненне да ведаў і ідэі масавай адукацыі народа. 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына адгарнуў новую старонку нашай культуры, зрабіўшы кнігу даступнай шырокаму колу грамадства. У чэшскай Празе ён надрукаваў першую Біблію на роднай мове. Гэта была чацвёртая ў свеце друкаваная Біблія на жывой мове народу (пасля нямецкай, італьянскай і чэшскай і сапраўдны подзвіг першадрукара. Але наша выстаўка прысвечана і іншым асветнікам беларускай зямлі. Асобныя стэнды знаёмяць з постацямі  Ефрасінні Полацкай,   Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага,  Сымона Буднага, Васіля  Цяпінскага, Міколы Гусоўскага і іншых выдатных асветнік эпохі Адраджэння.  Другая частка выстаўкі паведамляе пра  знакамітых паэтаў, празаікаў, драматургаў, вучоных, публіцыстаў, якія ўнеслі значны уклад у развіццё беларускай літаратуры.   Акцэнтуецца ўвага на творчасці вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дакрэчы, 2017-ы год азнаменаваны таксама 135-гадовым юбілеем Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

На выстаўцы змяшчаецца багаты матэрыял. Уяе  арганізатара маецца на мэце падрыхтаваць віртуальную экскурсію і разаслаць яе ў электронным выглядзе ва ўстановы адукацыі раёна, каб вучні маглі больш даведацца пра гісторыю ўзнікнення кнігадрукавання.

Дадзеную ідэю ўжо перанялі ў Асааўской сярэдняй школе. Выстаўка функцыянуе і   паступова папаўняецца новымі экспанатамі. Да яе звяртаюцца падчас урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, вучні ўстановы  цікавяцца новай і патрэбнай інфармацыяй.

Адзіны на тэрыторыі Беларусі музей беларускага кнігадрукавання адкрыты ў 1990 годзе ў Полацку, - адзначае настаўнік рускай мовы і літаратуры Асаўской сярэдняй школы Ала Іванаўна Мартынюк. -  Экспазіцыя музея  размяшчаецца ў 15 залах, дзе дэманструецца каля двух з паловай тысяч музейных экспанатаў. Адна з самых рарытэтных кніг - «Евангелле вучыцельнае», выдадзенае ў друкарні Мамонічаў у Вільні ў 1595 годзе. Педагогі нашай установы, па ініцыятыве намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валянціны Міхайлаўны Платніцкай, вырашылі таксама падрыхтаваць выстаўку, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Экспазіцыя дазваляе правесці невялічкую экскурсію ад вытокаў кнігадрукавання да нашых дзён, праглядаючы тыя значныя змены, якія адбыліся за паўстагоддзя. У якасці нагляднага матэрыялу выкарыстаны падручнікі, кнігі ад самых даўніх (якія толькі атрымалася знайсці) да сучасных аўтараў-землякоў.

Чытайце кнігі пра беларускіх асветнікаў. Любіце друкаванае слова, цаніце і паважайце кнігу так, як гэта рабілі нашы славутыя суайчыннікі.  Нам ёсць што ўзгадаць, нам ёсць чым ганарыцца. 

Людміла КАСПЯРОВІЧ