Раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хатамельская сярэдняя школа”

24.03.2017

Школа – не будынак, не кабінеты, не ўзорная наглядная агітацыя. Школа гэта ўзвышаны дух, мара, ідэя, якія займаюць адразу настаўніка, дзіця і бацькоў і тут жа рэалізуюцца. Вось пад такім дэвізам  22  сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хатамельская сярэдняя школа” адбылося раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце  по тэме  “Кіраванне якасцю адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу”. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел 27 намеснікаў кіраўнікоў пад кіраўніцтвам  загадчыка раённага навукова-метадычнага кабінета Грэчка Валянціны Аляксандраўны. Пачалося мерапрыемства з прэзентацыі вучнямі гісторыі вёскі Хотамель і сваёй роднай школы. Згодна плана дырэктар школы Мазоль І. А. правяла на высокім узроўні два майстар-класы па тэмах: “Эканамічная адукацыя вучняў”, “Гендэрнае выхаванне ў сям’і і школе”. Удзельнікі пасяджэння наведалі адкрытыя ўрокі і факультатыўныя заняткі, якія былі праведзены на аснове кампетэнтнаснага падыходу. Намеснік  дырэктара Вабішчэвіч Л.А. падзялілася вопытам работы ў напрамку кіравання прафесійным развіццём і самаразвіццём педагогаў ва ўстанове адукацыі. Практычную значнасць і вялікую каштоўнасть мела творчая работа ў групах, праведзеная  Грэчка  Валянцінай Аляксандраўнай.

Напрыканцы пасяджэння кожны намеснік дырэктра выказаў свае ўражанні па выніках мерапрыемтва, згодна з той мэтай, якую паставіў для сябе ў пачатку. Для мяне цікава было ўбачыць вопыт работы калег у напрамку кіравання якасцю адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу, а таксама ўдалося паглыбіць свае веды па ўзаемадзеянню з настаўнікамі ўстановы адукацыі ў напрамку абагульнення вопыту работы.

 

Свірыдчук Наталія Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Давыд-Гарадка»