Эфектыўнасць работы метадычнай службы

03.11.2016

26-27 кастрычніка ў Столінскім раёне праводзіўся абласны семінар спецыялістаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў, метадыстаў навучальна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць пытанні пачатковай адукацыі.

Адкрыла семінар на базе сярэдняй школы № 2 г. Століна метадыст Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міраслава Васільеўна Крывушына. З прывітальным  словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Вячорка, які пазнаёміў прысутных сістэмай адукацыі раёна. Дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Століна Лазіцкая Ала Мікалаеўна расказала пра дзейнасць установы адукацыі. Метадыст навучальна-метадычнага кабінета Леаніла Рыгораўна Навасадская спынілася на сістэме работы раённай метадычнай службы па ўдасканаленню дзейнасці педагогаў у фарміраванні матывацыйна-пазнавальнай сферы   вучняў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікі семінара даведаліся, што сёння сістэма адукацыі раёна прадстаўлена 43 установамі адукацыі. На першай ступені адукацыйны працэс забяспечваецца 286 педагогамі, з якіх 86,4 працэнта маюць вышэйшую адукацыі і 70,6 працэнта – вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

З канцэртнай праграмай перад удзельнікамі семінара выступілі вучні ўстановы адукацыі: вакальная група “Экспромт” (кіраўнік Наталля Сяргееўна Мазоль), ансамбль танца “Мікс-данс” (кіраўнік Таццяна Адамаўна Савашынская), ансамбль струннай музыкі “Званочак” (кіраўнік Аксана Яўгенаўна Пашкевіч), школьная каманда КВЗ “NEXTДэманы” (кіраўнік Наталія Мікалаеўна Кананчук),  узорныансамбль  народнай музыкі “Млынок” (кіраўнік Генадзь Леанідавіч Копка),узорны ансамбль фальклорнага танца “Палескія плясуны” (кіраўнік Іван Лукашавіч Лёгкі).

27 кастрычніка вітаў удзельнікаў семінара Лядзецкі ВПК яслі-сад сярэдняя школа. У фае сустрэлі гасцей вучні ў нацыянальным адзенні, расказалі вершы пра сваю вёску і школу, а пасля ў музеі этнаграфіі правялі невялічкую экскурсію. Дырэктар школы Аксана Мікалаеўна Ляшук прэзентавала дзейнасць установы адукацыі, а настаўнік пачатковых класаў Кураш Ларыса Уладзіміраўна – кабінет пачатковых класаў, які заняў у раённым конкурсе другое месца.  Для ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік дырэктара Лядзецкага ВПК па вучэбнай рабоце  Святлана Рыгораўна Царык, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асаўской сярэдняй школы Валянціна Міхайлаўна Платніцкая правялі майстар-класы.

Далей у сярэдняй школе № 3 г. Століна да ўвагі  гасцей педагогі першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі раёна падрыхтавалі выстаўку “Свет маіх захапленняў”.Спецыялісты і метадысты  з цікавасцю знаёміліся з  творчымі задумамі, якія ўвасабляюцца настаўнікамі  сярэдніх школ№№ 1 і 2  г. Давыд-Гарадка і № 3 г. Століна, альшанскай сярэдняй школы № 1,  Рубельскай і Вялікамалешаўскай сярэдніх школ. На памяць пра сустрэчу ўсім жадаючым падарылі сувеніры, а настаўнікі з Давыд-Гарадка – і насенне кветак.

Працягам работы ўдзельнікаў абласнога семінара стала творчая майстэрня “Чароўныя фарбы” настаўніка пачатковых класаў Рубельскай сярэдняй школы Котка Вольгі Іванаўны, а настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 г. Століна Яхнавец Надзежда Владзіміраўна і метадыст навучальна-метадычнага кабінета Наталія Андрэеўна Кавальская падзяліліся вопытам работы. Дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Століна Лазіцкая Ала Мікалаеўна правяла майстар-клас “Фарміраванне чытацкіх кампетэнцый навучэнцаў”. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 3 г. Століна Любоў Якаўлеўна Арсяновіч   прэзентавала мадэль метадычнай работы на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўстановы адукацыі, а настаўнікі пачатковых класаў у інтэрактыўнай форме адлюстравалі сваю дзейнасць  на сцэне.

Працягам  работы абласнога семінара стала знаёмства з Церабяжоўскай сярэдняй школай. Вучні ўстановы адукацыі ў нацыянальных касцюмах сустрэлі гасцей, парадавалі прыгожай беларускай гаворкай і вершамі пра сваю мясцовасць, а таксама прапанавалі пазнаёміцца са школай праз буклеты. Дырэктар установы Людміла Лявонцьеўна Цупа зрабіла кароткі экскурс у гісторыю школы, а таксама агляд дзейнасці і дасягненняў педагагічнага калектыву.  Экскурсаводы-вучні прапанавалі  гасцям паглядзець творчую выстаўку  работ педагогаў і вучняў. Новую форму – перакулены ўрок беларускай мовы ў 3 класе - правяла настаўнік пачатковых класаў Церабяжоўскай сярэдняй школы Вяроха Алена Мікалаеўна. Педагог-псіхолаг установы Ала Рыгораўна Васілевіч прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства псіхалагічны трэнінг “Імідж педагога”. Загадчык навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка ўказала на ролю, якая адводзіцца навучальна-метадычнаму кабінету ў сістэме павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў раёна.Яна падкрэсліла, што сёння навучальна-метадычнае забеспячэнне ўстаноў  адукацыі раёна  здзяйсняюць загадчык РВМК і 7 метадыстаў. Усе метадысты маюць вышэйшую адукацыю, 90 працэнтаў – педагагічны стаж больш за 10 гадоў і 100 працэнтаў – вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка і метадыста. Валянціна Аляксандраўна спынілася на рабоце, якая арганізавана і актыўна праводзіцца навучальна-метадычным кабінетам не толькі на раённым, але і абласным і іншых узроўнях.

Ад імя ўдзельнікаў семінара Міраслава Васільеўна выказала падзяку арганізатарам мерапрыемства і ўсім педагогам за сумленную працу,  цудоўную арганізацыю і цікавыя сустрэчы з калегамі, настаўнікамі і вучнямі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара