Спаборніцтвы алімпійцаў

29.06.2016

24 чэрвеня ў парку “Манькавічы” прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму  алімпійскаму дню. 327 выхаванцаў прышкольных  аздараўленчых лагераў сярэдніх школ № 2 і 3 г. Століна, Столінскай дзяржаўнай гімназіі, ДЮСШ г. Століна і р. п. Рэчыца, а таксама сацыяльна-педагагічнага цэнтра Столінскага раёна спаборнічалі  ў мерапрыемстве па бегу на дыстанцыю 500 метраў.

Прывітаў юных спартсменаў, іх кіраўнікоў, выхавальнікаў  прышкольных лагераў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Андрэй Аляксандравіч Дамашчук і пажадаў удзельнікам спартыўных спаборніцтваў лёгкага старту, сумленнай барацьбы і асалоды ад заняткаў спортам.

Дзеці імкнуліся паказаць свае атлетычныя даныя на дыстанцыі 500 метраў, каб першым пераадолець фінішную лінію. Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму адзначаны:

-          з ліку хлопчыкаў 1-2 класаў: вучань 2 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Нікончык Станіслаў – 1-е месца, вучань 2 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Моніч Іван – 2-е месца, вучань 1 класа СШ № 3 г. Століна Марчук Дзмітрый – 3-е месца;

-          з ліку дзяўчынак 1-2  класа: вучаніца 2 класа СШ № 3 г. Століна Круглік Карына – 1-е месца, выхаванка ДЮСШ Пявец Алеся – 2-е месца, вучаніца СШ № 3 г. Століна Каляда Дар’я – 3-е месца;

-          з ліку хлопчыкаў 3-4 класаў: выхаванец ДЮСШ Туцкі Сяргей – 1-е месца, вучань 4 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Бруцкі Яўген - 2-е месца, вучань 4 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Белавус Максім - 3-е месца;

-          з ліку дзяўчынак 3-4 класа: выхаванка ДЮСШ Яхнавец Анастасія - 1-е месца, выхаванка ДЮСШ Ляшко Святлана – 2-е месца, вучаніца 3 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Бойка Дар’я – 3-е месца;

-          з ліку хлопчыкаў 5-6 класа: выхаванец ДЮСШ Петруковіч Дзмітрый – 1-е месца, вучань 6 класа СПЦ Столінскага раёна Смушко Сяргей – 2-е месца, выхаванец ДЮСШ Сень Марк  - 3-е месца;

-          з ліку дзяўчынак 5-6 класа: выхаванка ДЮСШ Васькіна Марыя – 1-е месца, выхаванка ДЮСШ  Пальчастая Вольга – 2-е месца, выхаванка ДЮСШ Яхнавец Дар’я – 3-е месца;

-           з ліку хлопчыкаў 7-9 класа: выхаванец ДЮСШ Жалянгоўскі Уладзіслаў – 1-е месца, вучань 9 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Пальчасты Вадзім – 2-е месца, выхаванец ДЮСШ Шыла Іван – 3-е месца;

-          з ліку дзяўчынак 7-8 класаў: вучаніца СШ № 2 г. Століна Дзенісовіч Кацярына -1-е месца, вучаніца 8 класа СПЦ Столінскага раёна Забеліч Кацярына – 2-е месца, вучаніца 8 класа СПЦ Столінскага раёна Вабішчэвіч Таццяна – 3-е месца.

Граматамі адзела адукацыі, спорту і турызму былі ўзнагароджаны дзеці, якія занялі ганаровае 4-е месца ў спаборніцтвах: вучань 9 Столінскай дзяржаўнай гімназіі Кадын Дзмітрый, вучань 1 класа Кондзер Андрэй і вучань 2 класа Бараноўскі Арцём СШ № 3 г. Століна,  вучаніца 8 класа СПЦ Столінскага раёна Вабішчэвіч Ганна, выхаванцы ДЮСШ Літвінка Дзмітрый,  Карпучык Георгій,  Пятрова Таццяна і Тарасевіч Дар’я.

Андрэй Аляксандравіч патлумачыў, што аналагічныя мерапрыемствы праводзяцца ва ўсіх установах адукацыі раёна з прыцягненнем 2387 вучняў, якія выступаюць за здаровы лад жыцця, бо галоўнае, каб нашы дзеці былі здаровымі і любілі спорт.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара