Адлюстроўваючы самабытнасць палескага краю

31.05.2016

21 мая дэлегацыя аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага раёна прыняла ўдзел у VI адкрытым фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод” у Кобрыне, які сабраў больш аматараў усяго беларускага, самабытнага: абрадавых песень і побытавых танцаў, старадаўняй музычыкі і народных гульняў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальнай кухні. У склад дэлегацыі ўвайшлі пераможцы адборачнага тура, які прайшоў у г. Пінску, - педагогі і вучні сярэдняй школы № 2 г. Століна, Харомскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа, Лядзецкага ВПК яслі-сад сярэдняя школа, Цэнтраў дзіцячай творчасці г. Століна і г. Давыд-Гарадка і загадчык навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка.

На фестывалі прысутнічалі дэлегацыі  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Баранавіцкага музычнага каледжа і Пінскага каледжаў мастацтваў, дэлегацыя з Украіны і інш.  Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай і мела даволі значныя масштабы. Сапраўднае дзейства разгарнулася на плошчы Суворава г. Кобрына, якое вярнула ўдзельнікаў да вытокаў народнага быту.

Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Століншчыны на фестывалі прэзентавалі сваю змястоўную праграму  фальклорнага мастацтва. Узорны ансамбль народнай песні “Весялінка”  (кіраўнікі Дзенісовіч Т. Я. і Кананчук Н. М.) сярэдняй школы № 2 Століна падрыхтавалі фальклорна-этнаграфічную праграму “Вясновыя забавы. Сёмуха”, узорны ансамбль народнай музыкі “Млынок” (кіраўнік Копка Г. Л.)  дадзенай установы адукацыі – музычныя  інструментальныя найгрышы,  а ўзорны ансамбль фальклорнага танца “Палескія танцоры” (кіраўнік Лёгкі І. Л.) гэтай жа школы - мясцовыя танцы Століншчыны “Палескія гуляначкі”.  Элементы абраду “Гуканне вясны” паказалі ўдзельнікі фальклорнага гурта “Калінка” (кіраўнікі Кунай Н. Ф. і Васільева Д. М.) Харомскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа, а  ўдзельнікі тэатральнага гуртка  (кіраўнікі Семянюк А. К. і Кулага А. А.) Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці – гульнявую праграму “Маслянка” .

На фестывалі прайшоў конкурс-выстаўка работ вучняў аб’яднанняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананых на аснове вывучэння традыцыйных рамёстваў свайго рэгіёна “Горад майстроў”. Століншчыну прадстаўлялі ўзорная студыя народных промыслаў “Вышыванка” (кіраўнік Лёгкая В. М.), а таксама  гурткі “Творчая майстэрня” (кіраўнік Крук А. Д.) і “Гліняная цацка” (кіраўнік Казачок В. А.) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Не абышлося на фестывалі і без традыцыйных кулінарных страў.  З  “Бабулінай кухняй” удзельнікаў мерапрыемства знаёмілі прадстаўнікі Лядзецкага ВПК яслі-сад  сярэдняя школа (кіраўнік Царык С. Р.). Няспынна ва ўстановах адукацыі праводзіцца работа па вывучэнні і адраджэнні народных абрадаў і традыцый Палесся, што было адлюстравана на выстаўцы метадычных работ “Нам засталася спадчына”.

Дэлегацыя Столінскага раёна  атрымала вялікую колькасць станоўчых водгукаў на свой адрас і падзяк за мэтанакіраваную работу па адраджэнні  народнага фальклору і  ўвасабленні мастацтва народа ў жыццё, таму ў большасці конкурсаў нашым удзельнікам не было  роўных і яны былі названы найлепшымі калектывамі на фестывалі. Акампаніятарам фестывалю стаў Копка  Г. Л. і народны ансамбль народнай музыкі “Вятліца” сярэдняй школы № 2 г. Століна.

Столінская дэлегацыя атрымала вялікую колькасць узнагарод. Узорны ансамбль народнай песні “Весялінка”  (кіраўнікі Дзенісовіч Т. Я. і Кананчук Н. М.), народны ансамбль народнай музыкі “Вятліца” (кіраўнік Копка Г. Л.) – у намінацыях “Фальклорны тэатр” і “Фальклорны танец”, узорны ансамбль фальклорнага танца “Палескія танцоры” (кіраўнік Лёгкі І. Л.) адзначаны дыпломам першай ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама,  абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама і Харомскі ВПК яслі-сад сярэдняя школа - дыпломам другой ступені, узорны ансамбль народнай музыкі “Млынок” (кіраўнік Копка Г. Л.)  і Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці – дыплом трэцяй ступені. Дыпломам першай ступені ўпраўлення адукацыі адзначаны ўзорная студыя народных промыслаў “Вышыванка” (кіраўнік Лёгкая В. М.), дыпломам другой ступені - аддзел адукацыі, сорту і турызму за лепшую праграму фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” і ўзорны ансамбль фальклорнага танца “Палескія танцоры” (кіраўнік Лёгкі І. Л.). У намінацыі “Танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў” узнагароджаны дыпломамі першай ступені – Мышапуд Вячаслаў і Буян Кацярына, Мазоль Антон і Муратава Вольга, дыпломам другой ступені – Шэлест Яўген і Пашкевіч Вольга – вучні сярэдняй школы № 2 г. Століна (кіраўнік Лёгкі І. Л.). Усе ўдзельнікі VI адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” атрымалі памятныя сувеніры. Віншуем кіраўнікоў і ўдзельнікаў  фальклорных калектываў!

Людміла КАСПЯРОВІЧ