Зберагаюць фальклорную спадчыну Століншчыны

16.02.2016

Шырокую праграму выступлення прадставілі ўстановы адукацыі Століншчыны на занальны этап VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”, якія адбыўся шостага лютага ў г. Пінску.

У трох намінацыях – фальклорныя спевы, інструментальная музыка, танцы - сваю творчасць дэманстравалі навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Століна. Фальклорна-этнаграфічную праграму “Вясновыя забавы. Сёмуха” паказаў узорны ансамбль народнай песні “Весялінка” (кіраўнікі Дзенісовіч Тамара Яўгенаўна і Кананчук Наталля Мікалаеўна), фальклорную інструментальную музыку выканаў узорны ансамбль народнай музыкі “Млынок” (кіраўнік Копка Генадзь Леанідавіч), мясцовыя танцы Століншчыны – узорны ансамбль фальклорнага танца “Полесские плясуны” (кіраўнік Лёгкі Іван Лукашавіч).

У намінацыі “Фальклорныя тэатры” ўрывак з абраду хрысцін дзіцяці паказалі навучэнцы 7-10 класаў Вялікамалешаўскай сярэдняй школы (кіраўнік Курышка Таццяна Аляксееўна). Прыкладам самабытных мясцовых дзіцячых абрадавых і пазаабрадавых гульняў, карагодаў каляндарнага цыклу стаў абрад “Гуканне вясны” ў выкананні фальклорнага гурта “Калінка” Харомскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа (кіраўнікі Кунай Наталля Фёдараўна, Васільева Дана Міхайлаўна).

Навучэнцы тэатральнага гуртка Цэнтра дзіцячай творчасці г. Давыд-Гарадка паказалі гульню “Масленка” (кіраўнікі Семянюк Алена Канстанцінаўна, Кулага Алена Аляксееўна).

Акрамя прагляду сцэнічных праграм, працаваў Горад майстроў, адбыліся шматлікія конкурсы і выстаўкі.

У выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва свае вырабы прадставілі ўзорная студыя народных промыслаў “Вышыванка” (кіраўнік Лёгкая Валянціна Мікалаеўна), гурткі “Творчая майстэрня” (кіраўнік Крук Алена Дзямідаўна) і “Гліняная цацка” (кіраўнік Казачок Васіль Андрэевіч) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

20 работ па тэме “Выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі народнай традыцыйнай культуры” было падазена на выстаўку метадычных работ “Нам засталася спадчына”.

На конкурс фальклорнага касцюма сваё сцэнічнае адзенне прапанавалі мастацкія калектывы сярэдняй школы № 2 г. Століна.

Сваю кулінарную кнігу на конкурс традыцыйных страў “Бабуліна кухня” прадставіў Лядзецкі ВПК яслі-сад сярэдняя школа.

Тры дзіцячыя навучкова-даследчыя работы -  “Ад камяка гліны да прыгожага посуду” (Столінскі ЦДТ), “Сімвалы і вобразы беларускага ручніка” (Хатомельская сярэдняя школа), “Традыцыйнае адзенне дзяцей вёскі Цераблічы канца ХІХ ст да 60-х гадоў ХХ ст.” (Церабліцкі ВПК яслі-сад сярэдняя школа) – удзельнічалі ў конкурсе “Фальклорная спадчына”.

Пасля прагляду фальклорных праграм усіх раёнаў, журы вызначыць лепшых, хто прыме ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод”, якія адбудзецца ў маі ў г. Кобрыне.