Плацдарм педагагічнага майстэрства

13.01.2016

З чацвёртага па пятае студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў г. Мінску прайшоў VРэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства. Удзел у дадзеным мерапрыемстве прынялі і педагогі Столінскага раёна.

 Столінскі раён на фестывалі педагагічнага майстэрства прадставілі загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Грэчка В. А., дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Століна Лазіцкая А. М., намеснік дрэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка Свірыдчук Н. В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Веляміцкай сярэдняй школы Мароз Т. М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асаўской сярэдняй школы Платніцкая В. М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лядзецкага ВПК яслі-сад сярэдняя школа Царык С. Р. і  настаўнік біялогіі сярэдняй школы № 2 г. Століна Гарагляд Л. Ц., настаўнік гісторыі Велямічскай сярэдняй школы Машлякевіч І.Л.

Фестываль адкрыў рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдыт фізіка-матэматычных навук Андрэй Пятровіч Манастырны. Прывітала ўдзельнікаў фестывалю намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук  Раіса Станіславаўна Сідарэнка. Прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар педагагічных навук Галіна Іванаўна Нікалаенка ў сваім выступленні спынілася на самым важным фактары развіцця адукацыйнай сферы – эфектыўным вопыце настаўнікаў-практыкаў.

У межах праграмы фестывалю працавалі 12 прадметных секцый, было праведзена 72 майстар-класы, вядучымі якіх выступілі 87 лепшых педагогаў рэспублікі: члены клуба “Хрустальный журавль”, прадстаўнікі Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў “Імкненне”. Асноўнымі тэмамі, якія праходзілі праз работу ўсіх секцый, былі: “Выхаваўчыя аспекты ўрока”, “Практыка рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў рабоце настаўніка”. Новымі формамі правядзення пасяджэнняў секцый былі “Урокі для дарослых”, “Урокі на экспарт” і інш.

VРэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства садзейнічаў пашырэнню дыяпазону прафесійных зносін педагогаў, падтрымцы і трансляцыі перадавога вопыту педагагічнай дзейнасці, абмену вопытам работы па ўкараненні эфектыўных педагагічных методык.

Удзельнікі фестывалю выказваюць падзяку начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Вячорку А. М. за прадстаўленную магчымасць удзелу ў дадзеным мерапрыемстве.

Некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі аб удзеле ў фестывалі з карэспандэнтам “НП”. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асаўской сярэдняй школы Валянціна Міхайлаўна Платніцкая расказвае, што ёй не раз прыходзілася чуць пра Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства і вось у гэтым годзе пашчасцілапрыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве.  Яна наведала секцыі замежнай мовы і біялогіі, а працуючы ў майстар-класах і на “Уроках для дарослых” зразумела тое, што нават самы высокі ўзровень педагагічнага майстэрства саступае перад арміяй сапраўдных спецыялістаў – настаўнікаў-метадыстаў з розных куточкаў рэспублікі, чые майстар-класы і ўрокі для дарослых сталі прыкладам арганізацыі ўрока на аснове акультурыруючага дыялогу, узорам стварэння ўмоў для развіцця ініцыятывы кожнага канкрэтнага дзіцяці незалежна ад яго здольнасцяў, псіхалагічных і фізіялагічных асаблівасцяў.  Яны сталі прыкладам не толькі для маладых, але і для тых, хто мае немалы вопыт, але імкнецца да няспыннага самаўдасканалення.

Валянціна Міхайлаўна, наведаўшы фестываль,  зрабіла для сябе высновы, што працаваць трэба па прызначэнні і любіць сваіх выхаванцаў. А без гэтага няма натхнення, а значыць, няма і творчасці. Толькі творчы педагог з вялікай колькасці складаючых здольны ўзяць найлепшае для ажыццяўлення якаснай адукацыі, якая ў першую чаргу характарызуецца якасцю ведаў, якія атрымліваюць дзеці, і псіхалагічным камфортам, які стварае педагог у працэсе ўзаемадзеяння. Таму кожнаму педагогу ёсць да чаго імкнуцца, а  метадычная служба аддзела адукацы, спорту і турызму трымае правільны арыенцір ў гэтым кірунку.

На думку намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Веляміцкай сярэдняй школы  Таццяна  Мікалаеўна Мароз і настаўніка гісторыі Веляміцкай сярэдняй школы Ірына Леанідаўна Машлякевіч, VРэспубліканскі калядны фестываль стаў плацдармам для павышэння майстэрства. Трапляючы ў такую атмасферу, паступова разумееш, што прафесія педагога  - адна з самых годных.

Ад наведвання фестывалю ў гэтых педагогаў засталіся самыя прыемныя ўспаміны, а атрыманы вопыт стане трывалай асновай працоўнай дзейнасці для тых людзей, якія не могуць заставацца раўнадушнымі да сваёй справы і імкнуцца пазбегнуць прафесійнага выгарання. Майстар-класы далі магчымасць пераняць вопыт, вучыцца ў сапраўдных настаўнікаў-творцаў, настаўнікаў-майстроў.  Адзінае, чаго не хапала на фестывалі, – гэта часу, каб усё паглядзець, убачыць, пазнаёміцца з навінкамі і надоўга захаваць у памяці. “Навучаючы, выхоўваю” – тая аснова, якая буде садзейнічаць станаўленню маладога настаўніка да настаўніка-майстра.

Выступление заместителя министра образования Республики Беларусь Сидоренко Р.С.

Людміла КАСПЯРОВІЧ