Канферэнцыя юных даследчыкаў

23.12.2015

З мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш таленавітых дзяцей, павышэння цікавасці вучняў  да даследчай дзейнасці, развіцця іх творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, стымулявання  дзейнасці педагагічных калектываў па развіцці здольнасцяў  і талентаў вучняў  19 студзеня  2015 года  на базе Столінскай дзяржаўнай гімназіі прайшла штогадовая раённая навукова-практычная канферэнцыя “Адкрываю свет – адкрываю сябе”.  Усяго было прадстаўлена  55 даследчых работ з 26 устаноў адукацыі.

Юныя даследчыкі  з усяго  раёна прадставілі вынікі сваіх даследаванняў, эксперыментаў, доследаў   па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, біялогіі, замежнай мове, рускай і беларускай мове і літаратуры, геаграфіі, працоўным навучанні, гісторыі і грамадазнаўстве аўдыторыі слухачоў, педагогаў і журы ў  сямі  секцыях канферэнцыі.   Самімі шматлікімі былі секцыі гісторыі (11 работ), беларускай мовы і літаратуры (9 работ), замежнай мовы (10 работ).

Ва ўстановах адукацыі раёна пастаянная ўвага надаецца выяўленню і падтрымцы найбольш таленавітых і здольных да вучэбна-даследчай працы вучняў. Многія педагогі павышаюць цікавасць школьнікаў да вывучаемых прадметах праз развіццё навыкаў даследчай дзейнасці. А сваімі дасягненнямі дзеці маюць  магчымасць падзяліцца падчас  навукова-практычнай канферэнцыі. Найбольшую колькасць  даследчых работ для ўдзелу  ў  канферэнцыі падрыхтавалі прадстаўнікі Столінскай дзяржаўнай гімназіі – 8 работ, сярэдняй школы № 2 г. Століна – 5, сярэдняй школы № 3 г. Століна – 4, сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца – 3, Белавушскай сярэдняй школы – 4, Сямігосціцкай  і Рубельскай сярэдніх школ -  па 3 работы,  Хатомельскай сярэдняй школы і Церабліцкага ВПК яслі-сад сярэдняя школа – па 2 работы.

Удзельнікі канферэнцыі  з дапамогай інфармацыйных тэхналогій  абаранялі свае даследчыя работы,  дэманстравалі інтэлектуальныя, творчыя і камунікатыўныя здольнасці. Члены журы, у скад якога ўвайшлі і выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, адзначылі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення канферэнцыі, добрую падрыхтоўку даследчыкаў і  аратараў, годны ўзровень выкананых работ.  Аднак, некаторыя з іх выкананы на недастатковым узроўні.  Пераважная большасць мае не даследчы характар, а больш нагадвае рэферат, таму і нельга прасачыць наяўнасць навуковай працы са сваім прадметам даследавання, які адпавядаў бы тэме, асноўным задачам і этапам  работы.  Пры гэтым, работы характарызуюцца тэарычнай скіраванасцю, а практычная частка зводзіцца да мінімальнай колькасці прыкладаў.

Узніклі пытанні і да афармлення даследаванняў, якія не адпавядалі асноўным патрабаванням. Не ўсе выступоўцы прытрымліваліся часовага рэгламенту. Адмоўным бокам стала выступленне вучняў, якія цалкам адчувалі сваю залежнасць ад друкаваных матэрыялаў, а  мультымедыйная прэзентацыя дубліравала прамову выступаючага. 

Назіраецца таксама заканамернасць, што ў некаторых установах адукацыі штогадова паўтараюцца адны і тыя ж тэмы даследаванняў. Не падаюцца  работы па астраноміі, па адной рабоце прадстаўлена па інфарматыцы,  рускай мове і  літаратуры. Можна прасачыць у змесце матэрыялу і наяўнасць  выкарыстання арыгіналу інтэрнэт-крыніцы.

У выніку работы  навукова-практычнай канферэнцыі вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі і сертыфікатамі ўдзельніка навукова-практычнай канферэнцыі.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: секцыя фізікі, матэматыкі, інфарматыкі – вучаніцы  8 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Любая Аліна і Паўлючык Вераніка – дыплом 1 ступені, вучань 11 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Мальцаў Міхаіл і вучаніца 7 класа Стружскай СШ Шаламіцкая Дар’я  - дыплом 2 ступені, вучні 9 класа альшанскай СШ № 2 Лемяза Алеся і Музычын Валерый  - дыплом 3 ступені; секцыя біялогіі і экалогіі -  вучань 10 класа Сямігосціцкай СШ Гапко Ягор – дыплом 1 ступені, вучань 9 класа СШ № 3 р. п. Рэчыца Падабед Яўген - дыплом 2 ступені, вучаніца 9 класа Стахаўскай СШ Шпакоўская Вікторыя, вучаніца 10 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Туча Ганна, вучаніца 10 класа Сямігосціцкай СШ Альгамец Юлія - дыплом 3 ступені; секцыя беларускай мовы і літаратуры – вучаніца 9 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Бурда Ганна - дыплом 1 ступені, вучань 7 класа Рубельскай СШ Страха Сяргей і вучаніца СШ № 3 г. Століна Кузьміч Карына - дыплом 2 ступені, вучаніца 11 класа Стружскай СШ Ашуркевіч Вікторыя, вучаніца 10 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Волас Лізавета і вучань 9 класа Радчыцкага ВПК яслі-сад СШ Шульжык Мікалай - дыплом 3 ступені; секцыя замежнай мовы – вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Століна Сямашка Ганна - дыплом 1 ступені, вучаніца 10 класа Стружскай СШ Яхнавец Настасся - дыплом 2 ступені, вучаніца 9 класа Церабяжоўскай СШ Ліпская Алёна і вучаніца 8 класа СШ № 3 р. п. Рэчыца  Камандышка Андрыяна - дыплом 3 ступені; секцыя хіміі і экалогіі – вучаніца 8 класа  СШ № 2 г. Століна Мацюх Кацярына -  дыплом 1 ступені, вучаніца СШ № 3 г. Століна Савончык Дар’я  і вучаніцы 11 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Леанавец Кацярына і Леанавец Алена - дыплом 2 ступені, вучні  8 класа  СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Астахава Кацярына і Туравец Максім і вучаніцы 7 класа СШ № 2 г. Століна Шыкунец Інэса і Стахавец Ульяна - дыплом 3 ступені; секцыя працоўнага навучання  -  вучаніца 8 класа Церабліцкага ВПК яслі-сад СШ Пыталь Марыя і вучаніца 9 класа Рубельскай СШ Філановіч Наталля - дыплом 3 ступені; секцыя “Гісторыя - культурная спадчына і сучаснасць” – вучаніца10 класа СШ № 2 г. Століна  Вярэніч Дар’я -  дыплом 1 ступені, вучні СШ № 2 р. п. Рэчыца Гойка Аляксандр9класа і Столінскай дзяржаўнай гімназіі Пульман Ілья, Юркевіч Васіль, Белавус Ілья 10класа, вучаніца 8класа Рубельскай СШ Разановіч Ірына – дыплом 2 ступені, вучань 10класа Харомскага ВПК яслі-сад СШ Домніч Аляксандр, вучаніцы 9класа Беражноўскай СШ Кузаўка Марыя і  Карповіч Марыя  - дыплом 3 ступені; секцыя “Чалавек і сучаснае грамадства” вучаніца  10 класа Хатомельскай СШ Дзянішчыц Алеся – дыплом 1 ступені, вучаніца11класа Сш № 2  р. п. Рэчыца Фурман Алеся – дыплом 3 ступені; секцыя “Геаграфія 21 стагоддзя: погляд юнага даследчыка” – вучаніца 11класа СШ  № 2 г. Століна Пашкевіч Вольга – дыплом 1 ступені, вучаніца 8класа Гараднянскага ВПК яслі-сад СШ Палешка Настасся – дыплом 2 ступені, вучань 9класа                 Аздаміцкай СШ Шпакевіч Дзмітрый і вучаніца 10класа Фядорскай СШ Радцэвіч Святлана  - дыплом 3 ступені.
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Людміла КАСПЯРОВІЧ