Эканомія і беражлівасць разам з “Энергамарафонам”

03.12.2015

Чалавек прывыкае да новых выгод цывілізацыі, на якія неабходна ўсё большая і большая колькасць энергіі. Рацыянальнае, эфектыўнае выкарыстанне энергарэсурсаў - адзін з асноўных прынцыпаў функцыянавання любога прадпрыемства і жыццядзейнасці сучаснага чалавека.

З мэтай фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэння культуры стаўлення ў адносінах да энергарэсурсаў, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння з 13 кастрычніка па 17 лістапада праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”.  У ім прынялі ўдзел дашкольныя ўстановы і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Для ўдзелу ў конкурсе былозаяўлена 49 работ з 24 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 44 работы з 20 устаноў дашколнай адукацыі.

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”прадугледжваў падрыхтоўку канкурсантамі работ па сямі намінацыях: “Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні”, “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў” (агітбрыгада), “Сістэма адукацыйнага працэса і інфармацыйна-прапагандыскай работы ў сферы энэргазберажэння ва ўстанове адукацыі” і “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў” (відэаролік), “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў (лістоўка)”, “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў (малюнак)” , “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў (плакат)”.

Для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон” былі накіраваны найлепшыя  работы  пераможцаў раённага этапу. У намінацыі  “Праект практычных мерапрыемстваў па энэргазберажэнні” перамог праект  “У нашых сілах гэты свет зберагчы” выхавальнікаў ясляў-сада № 2 р. п. Рэчыца Наталлі Барысаўны Крэнь і Алы Віктараўны Лукашэвіч,  у намінацыі “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” -  работа  “Вучымся берагчы” агітбрыгады “Светлячок” Стружскай сярэдняй школы, у намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў” – відэаролік “Цяпло, святло, ваду  беражом -  цудоўна жывём!” выхаванцаў старэйшай групы Манькавіцкага ясляў-сада Ірыны Расько, Ангеліны Яхнавец, Дамінікі Міцкевіч, у намінацыі  “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў” (лістоўка) – работа “Беражыце ваду” вучаніцы 6 “Б” класа сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца Сняжаны Стружко,  у “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў” (плакат) – работа “Захоўвайце нашу планету, выкарыстоўваючы  нашы парады” настаўніцы другога класа Фядорскай сярэдняй школы Варвары Якаўлеўны Шульжык, у “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энэргарэсурсаў”  (малюнак) – работа “Выбар за намі” вучняў Альгамельскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа Данііла Янука і Вікторыі Комар і ў намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэса і інфармацыйна-прапагандыскай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі”  - работа “Вучымся быць эканомнымі” намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 р. п. Рэчыца Валянціны Іванаўны Пешка.

Журы адзначыла змястоўнасць матэрыялаў, выкананне іх згодна з патрабаваннямі, практычную накіраванасць падрыхтаваных матэрыялаў. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі  сталі  Столінская дзяржаўная гімназія, Стружская сярэдняя школа,  Фядорская сярэдняя школа, яслі-сад № 1  г. Століна і яслі-сад №  3 р. п. Рэчыца,  якія падрыхтавалі работы па ўсіх намінацыях конкурсу. Аднак выявілася, што не ўсе работы адпавядаюць патрабаванням па змесце і афармленні матэрыялаў. Некаторыя ўдзельнікі конкурсу прадставілі матэрыялы, якія ўзялі з сеткі Інтэрнэт (плагіят). Такія работы не разглядаліся з  мэтай узнагароды, але маглі ўдзельнічаць па-за конкурсам.Асаблівасцю “Энергамарафона” з’яўляецца тое, што гэта не фармальна выкананая работа, а дасканала прадуманая і выкананая праца на загадзя прадбачаны вынік. Важна, каб адпаведная работа праводзілася на ўсіх ступенях адукацыі, бо ад энергетычнай  бяспекі залежыць  стан нашай абароненасці   ад пагроз дэфіцыту ў забеспячэнні энергарэсурсамі. 

Людміла КАСПЯРОВІЧ