Ад усёй душы настаўнікаў вітаем

05.10.2015

У гарадскім доме культуры г. Століна другога кастрычніка адбылося раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. 

 Настаўнік у роздуме: “Быць ці не быць настаўнікам?” На гэтае філасофскае пытанне імкнецца адказаць сёння, заўтра, кожную гадзіну  больш за палову прадстаўнікоў педагагічнай прафесіі.  Быць побач з вучнямі ці пайсці са школы назаўсёды?  Быць ці не быць?  Сабе не раз гэтае пытанне задавалі і падказкі, дапамогі вы чакалі… Анёл падбадзёрыць вас імкнецца, бо работа цяжкая даволі, але дзяцей з усмешкай сустракай,  “Я педагог ад Бога!” – часцей ты паўтарай. А злосны Дэман бачыць адмоўнае ва ўсім, але прафесія настаўніка  - прызванне, што мелодыю ведаў і ноты лёсу спалучаюць.

У нашай краіне ўсе прафесіі аднолькава важныя, але адна з самых паважаемых – прафесія настаўніка.Таму па ўсёй Беларусі, ва ўсіх гарадах і вёсках у гэты дзень святкуюць Дзень настаўніка.Менавіта ён, настаўнік, суправаджае нас на працягу школьных гадоў, аддае нам свае веды, пакідае кожнаму з нас часцінку свайго сэрца,  дапамагае знайці свой жыццёвы шлях, вучыць быць чалавекам, аддае сваім вучням нямала любові і сіл, а самае галоўнае – верыць у сваіх вучняў! Аб чым і нагадалі навучэнцы Столінскай дзяржаўнай гімназіі Валянціна Марчук, Юлія Дамашчук,Кацярына Леанавец і Мілана Бруцкая ў песні  “Настаўнік”.

 Наталля Мікалаеўна Кананчук і Вадзім Мікалаевіч Шпакевіч яшчэ раз прывіталі калег са сятам і аб’явілі аб адкрыцці святочнага мерапрыемства.  Прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь.

Поруч з працаўнікамі вёскі, прамысловасці педагогі Століншчыны ганарова выконваюць свой  вялікі і святы доўг – выхоўваюць маладых грамадзян Беларусі. І па традыцыі напярэдадні свята Дня настаўніка мы ўшаноўваем самых лепшых і адданых сваёй справе людзей, для якіх жыць – значыць актыўна працаваць у сістэме адукацыі.

Словы падзякі ўсім настаўнікам Столішчыны выказаў старшыня  раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі  за значны ўклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, за выхаванне канкурэнтназдольнага чалавека на рынку працы, за клапатлівыя адносіны да нашых дзяцей  і раскрыццё іх талентаў. Граматамі раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны  загадчык Веляміцкага ясляў-сада № 1 Вера Іванаўна Бруцкая-Сцямпкоўская і былы дырэктар Відзіборскай сярэдняй школы Таццяна Аляксееўна Кудліцкая.

Пад гукі песні “Маленства край”  для педагогаў Століншчыны вынеслі карзіну кветак ад старшыні  раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага, а для віншавання і ўзнагароджання граматамі раённага Савета дэпутатаў на сцэну запрасілі Аляксея Аляксеевіча Дзямко. Аляксей Аляксеевіч  нагадаў, што вучыць дзяцей і расціць хлеб – адно і тое ж, таму патрэбна любіць зямлю сваіх продкаў, ганарыцца самай цудоўнай прафесіяй на зямлі і жыць у міры і дабры. Настаўнік пачатковых класаў  Сямігосціцкай сярэдняй школы Таццяна Іванаўна Кананчук і  дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Століна Ала Мікалаеўна Лазіцкая ўзнагароджаны граматамі раённага Савета дэпутатаў.

Як сцвярджае народная мудрасць “Майстрамі не нараджаюцца, майстрамі становяцца”, таму ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагародзіў сапраўдных мастроў сваёй справы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка –  сацыяльнага педагог з Гараднянскага ВПК яслі-сад сярэдняй школы Надзею Мікалаеўну Украінец,  прыёмную маці прыёмнай сям’і аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Валянціну Міхайлаўну Жылевіч, загадчыка бібліятэкай  сярэдняй школы №2 “ г. Століна Марыю Раманаўну Вабішчэвіч, загадчыка Столінскім яслі-садам №  1 Таццяну Васільеўну Ярашэвіч, дырэктара Аздаміцкай сярэдняй школы Анатоля Іванавіча Мікуліча. 

Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны:  настаўнік працоўнага навучання Стружскай сярэдняй школы Вера Міхайлаўна Белавус, настаўнік пачатковых класаў Альшанскай сярэдняй школы № 1 Валянціна Міхайлаўна Піваварэвіч, загадчык Вялікамалешэўскім яслі-садам № 1 Іна Вітальеўна Кузьміч, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 3 р. п. Рэчыца Наталля Сямёнаўна Лукашэвіч, намеснік загадчыка Альшанскага яслі-сада № 2 Кацярына Іванаўна Савонава, настаўнік гісторыі альшанскай сярэдняй школы № 2 Таццяна Іванаўна Бобка, педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Аляксандр Мікалаевіч Андрэйкавец, выкладчык па дзюдо дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы г. Давыд-Гарадка Максім Аляксеевіч Петрусевіч, настаўнік матэматыкі Церабліцкага ВПК яслі-сад сярэдняй школы Міхаіл  Іосіпавіч Наскевіч,  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Стружскай сярэдняй школы Валянціна Аляксандраўна Мароз, трэнер-выкладчык па грэблі на байдарках і каноэ дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы г. Століна Мікалай Генадзевіч Казімірскі.

Ад імя ўсёй моладзі раёна дзякаваў настаўнікам першы сакратар Столінскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Вадзім Васільевіч Заруба і ўзнагародзіў граматамі абласнога камітэта ГА БРСМ дырэктара Відзіборскай сярэдняй школы Васіля Якаўлевіча Пратасавіцкага, Яхнавец Марыну Іванаўну настаўніка першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі  сярэдняй школы № 2 г. Століна. Граматы раённага камітэта ГА БРСМ атрымалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Стружскай сярэдняй школы Вольга Аркадзеўна Строк і педагог-арганізатар сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка Алена Іванаўна Логвінава.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч ад арганізацыі граматамі ўзнагародзіў загадчыка Альшанскім яслі-садам № 3 Надзею Аляксееўну Лугіну, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Церабяжоўскі яслі-сад Наталлю Мікалаеўну Арсяновіч. Дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Столінскага раёна Алу Яўгенаўну Цымбалюк, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Белавушскай сярэдняй школы, дырэктара Варанёўскай сярэдняй школы Аляксандра Васільевіча Хмарука.

Пасля слоў падзякі ўсім тым, хто ўнёс свой уклад у развіццё сістэмы адукацыі на сцэну запрасілі маладых педагогаў, якія пачулі наказ ад пераможцы раённага конкурса “Малады чалавек года -2014” у вобласці адукацыі і навукі Наталлі Мікалаеўны Кананчук і атрымалі алімпійскі агонь для таго, каб укласці хоць маленькую іскрынку ведаў і цеплыні ў дзіцячыя сэрцы. З адказным словам ад маладых спецыялістаў выступілі настаўнік замежнай мовы Ганна Эдуардаўна Ядлоўская і настаўнік гісторыі Алена Уладзіміраўна Карповіч сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца.

 Як велічна імя тваё, настаўнік!- адзначыла Святлана Мікалаеўна Каляда і запрасіла ў літаратурную гасцёўню “Ад усёй душы”, куды завіталі выдатнік народнай адукацыі БССР і былы дырэктвр сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка Барыс Іосіфавіч Раманюк, былы дырэктар Відзіборскай сярэдняй школы Таццяна Аляксееўна Кудліцкая і педагагічная дынастыя сям’і Героя Сацыялістычнай працы, Заслужанага настаўніка школ БССР, выдатніка народнай адукацыі   Надзеі Іванаўны Кавалец – настаўнік гісторыі Ганна Аляксееўна Карпцова, настаўнік рускай мовы і літаратуры Наталля Фёдараўна Знавец, настаўнік гісторыі Таццяна Фёдараўна Андрэйкавец.

Пра ветэранаў педагагічнай працы можна гаварыць бясконца, бо вынік іх працы – узор для нас.  Святлана Анатольеўна Кананчук пад уплывам самаадданай працы  Надзеі Іванаўны Кавалец склала верш, які прысвяціла гэтай жанчыне.

Шмат шчырых, цёплых слоў прагучала ў адрас настаўнікаў, з музычнымі падарункамі выступалі  навучэнка Столінскай дзяржаўнай гімназіі Мілена Бруцкая з песняй “Вальс над землёй”;  Настасся Ляшко, Дзіана Бруцкая і Наталля Ляшко салісты студыі “Музыкальная капель” (настаўнік – Анжэліка Васільеўна Калавур; лаўрэат абласнога этапа конкурса  “Новые имены для любимой страны” Наталіі Любушкінай; настаўнікі сярэдняй школы № 2 г. Століна і інш.

На адрас настаўнікаў Століншчыны прыйшлі тэлеграмы і відэавіншаванні ад удзячных выпускнікоў. З іх ліку  паштоўка ад  Сцяпана Скарахода, Івана Штэйнера,Паўла Калавура, відэавіншаванне ад  Леаніда Дранько-Майсюка і інш.

У сакавіку 2015 года на раённым узроўні  стартаваў праект “Настаўніцкі лёс”. З першым выпускам альманаха ёсць магчымасць пазнаёміцца з невычэрпнай энергіяй, творчасцю і майстэрствам педагогаў. Усе яны знайшлі свой лёс у адукацыі, таму можна назваць шчаслівымі ўсіх іх вучняў.

Напрыканцы святочнай праграмы музычным сюрпрыз  для педагогаў раёна падрыхтаваў Уладзімір Ухцінскі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ