“Бацькі павінны быць прыкладам для дзяцей…”

18.5.2015

15 мая ў актавай зале Столінскай дзяржаўнай гімназіі адбылося раённае бацькоўскае сабранне прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавацеляў, апякуноў, папячыцеляў, прысвечанае Дню сям’і. Тэма сустрэчы гучала наступным чынам “Бяспечнасць дзяцей праз адказнасць бацькоў”.

Як правільна паводзіць сябе на дарозе і бацькам, і дзецям нагадаў страшы інспектар дарожна-патрульнай службы Столінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Віталь Іванавіч Кавальскі.

-          З пачатку гэтага года ў дарожна-транспартных здарэннях на тэрыторыі нашага раёна пацярпелі 6 чалавек, атрымаўшы траўмы рознай ступені цяжасці, - адзначыў Віталь Іванавіч.

Аб рацыянальным харчаванні расказаў урач-валеолаг Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Карчэўскі Рыгор Іванавіч.

Пра прычыны гібелі на вадзе гаварыў начальнік Столінской вратавальнай станцыі, старшыня Столінскага раённага савета АСВОД Пашкевіч Эдуард Іванавіч.

Са статыстыкай пажараў пазнаёміў старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзяння с грамадскасцю Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валадкевіч Алег Ананьевіч. З пачатку года здарылася 37 пажараў, загінулі 6 чалавек.

Тэму духоўнага насілля ў сваёй прамове падняла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта Крывапуст Алена Сяргееўна.

Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагічнага цэнтра Столінскага раёна Кудласевіч Алена Валер’еўна выступіла з дакладам “Свет віртуальны – небяспека рэальная”.

Як ўплывае жорсткае абыходжанне на развіццё дзіцяці можна было адчуць у прамым сэнсе пад час  міні-трэнінгу. Яго правяла дырэктар СПЦ Столінскага раёна Цымбалюк Ала Яўгенаўна.

Загадчыца сектарам аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Ермоліч Святлана Аляксееўна звярнула ўвагу прыёмных бацькоў аб адказнасці ў выхаванні дзяцей.

Думка, якая прасочвалася ў прамовах усіх выступоўцаў, - бацькі павінны быць прыкладам для дзяцей. Не толькі тлумачыць, расказваць як правільна патрэбна рабіць, але і самому прытрымлівацца гэтага.

У зале размясцілася выстаўка работ вучаніцы 9 класа СШ № 2 г. Століна, маладога чалавека-адкрыццё 2014 года ў галіне культуры, Вікторыі Цімахавец. З ёй мог азнаёміцца кожны прысутны.

Працягнула сустрэчу канцэртная праграма. Ішымаў Аляксандр, вучань 5 класа СШ № 2 г. Століна,  прачытаў верш пра вайну Р. Ражджэственскага, а таксама паказаў прыёмы каратэ. Ансамбль “Колокольчик” СШ № 2 г. Століна выканаў музычную кампазіцыю “Мышка-нарушка”, танец “Мумба-юмба”. Колбік Аліна, вучаніца 6 класа СШ № 2 г. Століна і Пашкевіч Кацярына, вучаніца 6 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі парадавалі гледачоў песнямі.

Тэатральную пастаноўку прадставілі выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу № 2 разам с выхавацелем Сяменя Марыяй Філімонаўнай.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара