Абарона правоў непаўналетніх

18.12.2014

12 снежня на базе Століснкай дзяржаўнай гімназіі прайшоў пастаянна дзеючы семінар намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы “Арганізацыя работы ўстаноў адукацыі па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх”.

Пачала семінар метадыст навучальна-метадычнага кабінета Алена Сяргееўна Крывапуст, якая нагадала пра важнасць і актуальнасць Дэкрэта № 18. Яна падкрэсліла, што пастаянна дзеючы семінар і працуе для таго, каб спецыялісты маглі задаваць хвалюючыя іх пытанні, дзяліцца напрацоўкамі і перадаваць вопыт. Таму заклікала ўсіх быць як мага больш актыўнымі і зацікаўленымі ў рабоце.

У пачатку семінара ўдзельнікі паглядзелі невялікі відэаролік пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Святлана Васільеўна Стоўба спынілася на актуальных праблемах ранняга выяўлення сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У сацыяльна-педагагічнгым цэнтры штомесяца аднаўляецца банк даных на такіх дзяцей. І апошнія лічбы: на Століншчыне ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіцца 118 дзяцей з 50 сем’яў. Сярод прычын на першым месцы застаецца п’янства, на другім – дрэння ўмовы жыцця, на трэцім – канфлікты ў сям’і  і на чацвёртым – правапарушэнні падлеткаў. Але калі глыбей разабрацца ў сітуацыі, то гэтыя прычыны вельмі цесна ўзаемазвязаныя паміж сабою.

Зараз 11 дзяцей ў прытулку СПЦ праходзяць рэабілітацыю. Загружанасць прытулка ў гэтым годзе 92 працэнта. І гэта пры тым, што ў іншых раёнах аналагічныя ўстановы закрываюцца, а ў нас даволі часта прытулак перапоўнены…

Расказала Святалана Васільеўна пра рэгулярныя рэйды, якія праводзяцца прадстаўнікамі зацікаўленых службаў. Камісія выязджае па населеных пунктах і правярае як жывецца дзецям у сацыяльна небяспечным становішчы. А з другога боку – гэта праверка і адпаведных службаў на месцах. Даволі часта сям’я трымаецца, пакуль знаходзіцца пад пільным наглядам мясцовых службаў – школы, фапа, участковага, сельвыканкама. А калі гэтыя органы вырашаюць, што ў сям’і ўсё добра і здымаюць яе з уліку, то бацькі адразу адпускаюць тормаз і кацяцца ва ўсе грахі.

Святална Васільеўна расказала пра планы стварыць на базе некаторых устаноў адукацыі клубы “Паспяховае бацькоўства”. Такі клуб дзейнічаў для прыёмных бацькоў на базе СПЦ, а пасля і Кароціцкай СШ. Цяпер жа ёсць планы стварыць для розных катэгорый бацькоў.

Урач-педыятр Столінскага раёна Святалана Іванаўна Кудравец гаварыла пра ўзаемадзеянне сістэмы аховы здароўя і ўстаноў адукацыі па прафілактыцы і раннім выяўленні сямейнай нядобранадзейнасці.

Аб узаемадзеянні адукацыі і інспекцыі па стправах непаўналетніх расказаў Эдуард Мікалаевіч Собаль. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 г. Століна Святлана Рыгораўна Валадкевіч спынілася на арганізацыі работы адміністрацыі ўстановы адукацыі па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Які існуе парадак па выяўленні дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы? З гэтым падрабязна пазнаёміла педагог сацыяльны сацыяльна-педагагічнага цэнтра Людміла Анатольеўна Іспраўнікава.

На працягу семінара задаваліся выступаючым і абмяркоўваліся актуальныя пытанні.

На практычнай частцы педагог сацыяльны Столінскай гімназіі  Шаламіцкая Алена Лявонцьеўна паказала, як павінны дзейнічаць сацыяльна-педагагічныя службы па псіхолага-педагагічным суправаджэнні вучняў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.  Потым, раздялыўшысь на групы прысутныя вучылісь правільна запаўняць неабходныя дакументы учотна-прафілактычнай справы непаўналетняга, прызнанага знаходзячымся ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У заключэнні семінара ўсе паглядзелі ролік об тым, як малююць і ўяўляюць сабе дзеці шчаслівую сям’ю.

Таццяна СЕГЕН