Стартаваў “Малады настаўнік”

9.12.2014

На Століншчыне пачася другі этап рэспубліканскага конкурсу “Малады настаўнік года”. Сёлета ўдзел у ім прымаюць 13 педагогаў з розных устаноў адукацыі, якія ў мінулую пятніцу ўжо прайшлі педагагічнае тэсціраване і абаранілі сваё эсэ.

У другім этапе прымаюць удзел Анастасія Міхайлаўна Туравец (СШ № 1 г. Давыд-Гаарадок), Наталля Уладзіміраўна Дабрынец (СШ № 3 р. п. Рэчыца), Ірына Валер’еўна Пачко (Столінская гімназія), Ала Сяргееўна Сімончык (СШ № 2 г. Століна), Ірына Сяргееўна Круг (СШ № 3 г. Століна) , Ганна Мікалаеўна Мельнік (Беражноўская СШ), Юлія Сяргееўна Вярэніч (Гарадняскі НПК яслі-сад СШ), Святлана Іванаўна Мікалевіч (Альгомельскі НПК яслі-сад СШ), Ганна Іванаўна Гром (СШ № 1 аг. Альшаны), Таццяна Уладзіміраўна Белавус (Стахаўская СШ), Таццяна Юр’еўна Дабрынец (Стружская СШ), Вольга Мікалаеўна Сахарчук (Сямігосціцкая СШ), Ганна Васільеўна Трухановіч (Харомскі НПК Яслі-сад СШ).

У сваім эсэ “Маё месца ў сучаснай школе” канкурсанты па-рознаму раскрывалі тэму: адныя засяроджвалі ўвагу на сучасных тэхналогіях, інтэрактыўных сродках, другія паказвалі ролю настаўніка, без якога немагчымы навучальны працэс. Былі выступленні падмацаваныя прэзентацыямі, відэа, у якім педагогі больш поўна імкнуліся раскрыць тэму. У многіх прагучала думка, што прафесія настаўніка змянілася, змяніліся адносіны і да яе, але значнасць ролі педагога ў жыцці вучня застаюцца як і раней важнымі.

А на гэтым тыдні маладыя настаўнікі даюць адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, паказваючы свой прафесіяналізм і назапашаныя веды.

Таццяна СЕГЕН