Жыхары вострава дзяцінства

6.10.2014

У пятніцу, 3 кастрычніка, у Столінскім гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае святкаванне Дня настаўніка. На яго прыехалі педагогі з усіх устаноў адукацыі Століншчыны.

Пачалася ўрачыстасць з мініяюры ў выкананні вучняў, якая плаўна перарасла ў песню, прысвечаную настаўнікам, а пасля і ў інсцэніроўку, у якой кожная са стыхій асацыіравалася з педагогам. Папутна на экране з’яўляліся прыгожыя выказванні аб педагогах, настаўніках, выхавальніках. Шмат цёплых слоў было сказана на адрас педагогаў. Словы падзякі гучалі з вуснаў вучняў, запрошаных гасцей.

Першым вітаў педагогаў раёна намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. У сваім выступленні ён адзначыў плённую працу настаўнікаў, выхавальнікаў, а таксама падзякаваў ветэранам педагагічнай працы, якія дзеляцца вопытам, не застаюцца ўбаку ад агульнай справы.

-          Вы далучаеце маладое пакаленне да культуры, выхоўваеце павагу да роднай Століншчыны, - сказаў Сяргей Фёдаравіч у сваім выступленні. – Адукацыя – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай дзяржавы. І толькі адукаваныя кадры могуць вырашаць пастаўленыя перад вашай сістэмай задачы.

Намеснік старшыні нагадаў, што сёння, як ніколі, важна навучыць дзяцей самастойна думаць, прымаць неардынарныя рашэнні. І задача педагогаў – дапамагаць маладому пакаленню авалодваць гэтым навыкам, каб яны сталі дастойнымі грамадзянамі краіны.

Сяргей Фёдаравіч узнагародзіў граматамі Столінскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Іх атрымалі педагог дадатковай адукацыі цэнтра дзіцячай творчасці г. Століна В. М. Лёгкая, маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу М. Ф. Сяменя, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Стружскай школы В. А. Строк.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Вячорка павіншаваў калег са святам. Ён заўважыў, што работа настаўніка – гэта пастаянныя зносіны з дзецьмі – адказнымі, церпялівымі, паслухмянымі, якія ўпітваюць усё, чаму іх вучаць старэйшыя. І менавіта вынік работы педагога – вучні, выпускнікі, якія ўзялі ўсё самае лепшае з таго, чаму іх вучылі, - гэта самая галоўная ўзнагарода.

Аляксандр Мікалаевіч засяродзіў увагу на патрыятычным выхаваннні падрастаючага пакалення. Менавіта настаўнікі закладваюць аснову тых пачуццяў, адносін да роднага краю, якія дапамагаюць ствараць моцную, квітнеючую краіну.

Звярнуўся ён і да маладых пакаленняў з наказам пераносіць у педагагічныя калектывы свой задор, аптымізм, новыя інавацыйныя веды, стаць  струмянём навізны і крэатыўнасці ў сістэме адукацыі раёна.

Аляксандр Мікалаевіч таксама ўручыў узнагароды лепшым работнікам. Граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны настаўнік пачатковых класаў Вялікамалешаўскай СШ А. В. Кліменкоў, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Давыд-Гарадка В. С. Захаркевіч, выхавальнік Альманскага ясляў-сада М. І. Пешка, настаўніца геаграфіі Відзіборскай СШ Л. В. Хоміч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 р. п. Рэчыца В. А. Белавус, настаўніца абслуговай працы Дубайскага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад СШ Э. Р. Дзямко. Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі ўзнагароджаны настаўніца хіміі і біялогіі Альгомельскага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад СШ Е. П. Крывалевіч, настаўнік інфарматыкі СШ № 1 г. Давыд-Гарадка А. І. Бразоўскі, загадчыца Рубельскага ясляў-сада № 2 Р. М. Філановіч, настаўніца пачатковых класаў Белавушскай СШ В. Р. Акуліч, выхавальнік ясляў-сада № 4 р. п. Рэчыца Т. Г. Стоўба, настаўніца геаграфіі Альманскай СШ А. П. Стаднік, выхавальнік групы падоўжанага дня Церабяжоўскай СШ А. М. Літвінка, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Глінкаўскага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад СШ У. Ф. Ракала, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Століна Н. Д. Наскевіч, настаўніца абслуговай працы Харомскага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад СШ Л. В. Шорах, выхавальнік ясляў-сада № 3 р. п. Рэчыца С. С. Пашкевіч, метадыст навучальна-метадычнага кабінета А. С. Крывапуст, настаўніца гісторыі Веляміцкай СШ Т. М. Мароз.

З вітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч. У вершаванай форме ён павіншаваў сваіх калег. З рук Анатоля Капітонавіча граматы райкама работнікаў адукацыі і навукі атрымалі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Стахаўскай СШ Г. І. Дзедавец, дырэктар Веляміцкай СШ А. М. Кашэўскі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Стружскага ясляў-сада А. В. Літвінка, дырэктар Рубельскай СШ А. В. Пашкевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Харомскага навучальна- педагагічнага комплексу яслі-сад СШ Н. В. Мазан, загадчыца ясляў-сада № 2 аг. Вялікае Малешава А. І. Карняйчук, дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі І. А. Шаламіцкая.

Ад старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага педагогі атрымалі кош кветак.

Асаблівыя словы падзякі гучалі ў гэты дзень на адрас ветэранаў педагагічнай працы. Іх віталі шчырымі апладысментамі і кветкамі.

Урачыста шанавалі і маладых педагогаў, для якіх установы адукацыі Століншчыны сталі першым працоўным месам. Яны атрымалі наказ ад пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Настаўнік працоўнага навучання Столінскай гімназіі А. Ю. Камароў прызнаўся, што вучыць – гэта не азначае даць дзецям максімум ведаў, а галоўнае – самім зразумець сэнс навучання. Настаўніца замежнай мовы Столінскай гімназіі А. В. Федарук нагадала, што без цікавасці да асобы настаўніка няма цікавасці да навучання. Выхавальнік дзіцячага-сада № 3 р. п. Рэчыца Г. А. Дульская адзначыла, што важным з’яўляецца аспект развіцця творчых здольнасцяў вучня. Настаўніца фізікі Асаўской СШ Н. Ю. Азарава сказала, што на кожным уроку вучань павінен адчуваць радасць адкрыцця, каб у яго фарміравалася вера ў свае сілы. Настаўніца пачатковых класаў СШ № 2 г. Століна І. М. Неўдах пажадала быць улюблёнымі ў сваю прафесію і быць адным цэлым з вучнямі.  Далей настаўнікі-пераможцы павязалі маладым спецыялістам ленты са званнем “Настаўніка”.

Ад імя маладых педагогаў адказнае слова трымаў настаўнік гісторыі Плотніцкай СШ Вадзім Мікалаевіч Шпакевіч. Словамі клятвы яго падтрымалі ўсе маладыя настаўнікі.

-          Педагогі маюць на востраве дзяцінства пастаянную прапіску. І школа для іх – родны дом, - такімі словамі вядучыя закончылі ўрачыстую частку праграмы.

Сюрпрызам свята стаў прыезд спявака і кампазітара Сяргея Славянскага. Яго выступленнем і закончылася свята.

Таццяна СЕГЕН