Кветкавая балада подзвігу

28.8.2014

26 жніўня ў фае Столінскага гарадскога дома культуры працавалі выстаўкі работ педагогаў раёна. Яны былі трох напрамкаў: “Кветкавая балада”, “Подзвігу жыць у вяках” і “У аб’ектыве - адукацыя”.

“Кветкавую баладу” паказалі Глінкаўская, Відзіборская, Асаўская, Плотніцкая СШ, Гараднянскі НПК яслі-сад СШ, СШ № 3 г. Століна, СШ № 2 і 3 р. п. Рэчыца, Давыд-Гарадоцкі яслі-сад, Цэнтры дзіцячай творчасці. Усе кампазіцыі былі прысвечаны Году гасціннасці.  Многія былі з элементамі асаблівасцяў свайго краю. Вылучалася кампазіцыя Давыд-Гарадка – Давыд, мясцовая царква. Лялькі ў нацыянальным адзенні, зробленыя сваімі рукамі,  Столінскага цэнтра творчасці. Вышыванкі Арлоўскай школы са словамі-песнямі паэтаў, кветкавы глобус з буслам Плотніцкай СШ і многія іншыя кампазіцыі радавалі вока.

На выстаўцы “Подзвігу жыць у вяках” былі аб’яднаны тэмы кветак і подзвігу нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Цудоўна глядзелася рабінавая зорка СШ № 3 р. п. Рэчыца, папяровая кампазіцыя “Не - вайне” Вялікамалешаўскай СШ. Цэлы твор атрымаўся ў педагогаў СШ № 1 аг. Альшаны “Вайна – боль і памяць народа”. У гэтай намінацыі былі прадстаўлены работы Арлоўскай, Беражноўскай, Вялікамалешаўскай, Фядорскай, Альшанскіх СШ, Харомскага НПК яслі-сада СШ, дзіцячага сада № 4 р. п. Рэчыца і цэнтра дзіцячай творчасці Століна.

Цікавасць выклікала і фотавыстаўка “У аб’ектыве адукацыя”, дзе зафіксаваны самыя яркія моманты развіцця сістэмы адукацыі.

Таццяна СЕГЕН