Нарада педагогаў Брэстчыны

27.8.2014

20 жніўня прайшла абласная пленарная работа педагогаў Брэстчыны. На ёй прысутнічала дэлегацыя з 22 чалавек Столінскага раёна, у склад якой увайшлі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Вячорка, а таксама спецыялісты аддзела адукацыі, метадысты навучальна-метадычнага кабінета, кіраўнікі, педагогі ўстаноў адукацыі.

Нарада праходзіла па тэме “Адукацыя Брэстчыны: вопыт, рэсурсы, прыярытэты развіцця”. Агульную статыстыку па сістэме адукацыі даў першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Аляксандр Фёдаравіч Жук.

Педагогі Брэстчыны дзяліліся сваімі напрацоўкамі, перадавым вопытам.

Яркім было выступленне старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара. Ён акрэсліў тыя напрамкі работы, над якімі педагогі вобласці павінны найбольш пільна працаваць.

Сярод узнагароджаных на абласным мерапрыемстве былі і нашы. Настаўнік гісторыі СШ № 1 г. Давыд-Гарадка Віктар Васільевіч Вабішчэвіч узнагароджаны значком “Выдатнік адукацыі”.

Таццяна СЕГЕН