Сузор’е нашых надзей

20.5.2014

16 мая ў Столінскім гарадскім доме культуры адбылася сустрэча з пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. На мерапрыемства прыехалі лепшыя з лепшых вучні, настаўнікі, якія дасягнулі значных поспехаў.

Пачала сустрэчу намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорты і турызму Таццяна Іосіфаўна Бухавецкая. Яна пазнаёміла са статыстыкай алімпіяднага руху Століншчыны.

-          Сёння ў нашым грамадстве павялічылася патрэба ў людзях, якія могуць нестандартна думаць, умеюць ставіць і вырашаць задачы па-новаму. Менавіта таму праблема пошуку і падтрымкі адораных дзяцей набыла статус дзяржаўнай палітыкі, - адзначыла Таццяна Іосіфаўна.

Для атрымання выніку ў аддзеле адукацыі, установах праводзіцца вялікая папярэдняя работа. На базе Столінскай гімназіі, СШ № 2 г. Століна, СШ № 1 г. Давыд-Гарадка, Беражноўскай СШ арганізавана работа рэсурсных цэнтраў. У летні перыяд мінулага года ў раёне працавалі профільныя лагеры, у якіх па навучальных прадметах займаліся 115 чалавек.

У міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах “Кенгуру”, “Жураўлік”. “Буслік”, “Лінгвісцёнак” у мінулым годзе прынялі ўдзел 6487 вучняў.

Павялічылася колькасць удзельнікаў дыстанцыйных, інтэрнэт-алімпіяд.

Папярэдняя мэтанакіраваная работа дае свой вынік. У 2014 годзе раённая каманда была прадстаўлена на абласным этапе алімпіяды па ўсіх 15 навучальных прадметах. Упершыню за апошнія пяць гадоў вучні прынялі ўдзел у абласной алімпіядзе па астраноміі.

З поспехам на раённай алімпіядзе выступілі вучні Столінскай гімназіі, СШ № 2 і № 3 г. Століна, СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, СШ № 2 р. п. Рэчыца, Беражноўскай СШ.

Па выніках алімпіяд ёсць вучні, якія атрымалі па некалькі дыпломаў. Сёлета гэта 13 чалавек. Дзмітрый Шыла (СШ № 3 г. Століна), Марыя Пілавец (СШ № 2 р. п. Рэчыца), Віктар Труш (Беражноўская СШ), Таццяна Шчацініна (СШ № 3 г. Століна), Мікіта Сеген (СШ № 2 р. п. Рэчыца), Дзмітрый Бруцкі (гімназія), Ірына Стоўба (гімназія), Алег Апановіч (гімназія), Ганна Васькавец (СШ № 2 г. Століна), Сяргей Ярашэвіч (Глінкаўская СШ), Аляксандр Пявец (СШ № 2 аг. Альшаны), Юлія Пратасавіцкая (Плотніцкая СШ), Таццяна Наскевіч (Церабліцкі НПК яслі-сад СШ).

Па выніках абласнога этапу вучні Століншчыны заваявалі 14 дыпломаў і два пахвальныя водгукі. Дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца Церабяжоўскай СШ Дар’я Ракала. Дыпломы ІІ ступені ў вучаніцы Аздаміцкай СШ Вікторыі Матузавай, вучаніцы Стружскай СШ Крысціны Закрэўскай, вучня СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Аляксандра Цубера і вучня СШ № 3 г. Століна Рувіма Бруцкага.

Дыпломы ІІІ ступені – Віктар Труш (Беражноўская СШ), Наталія Некрашэвіч ( гімназія), Таццяна Ашуркевіч (гімназія), Марыя Пілавец (СШ № 2 р. п. Рэчыца), Ганна Піліпчук (Беражноўская СШ), Алена Мінькевіч (Беражноўская СШ), Дзмітрый Шыла (СШ № 3 г. Століна), Мікалай Расько (СШ № 3 г. Століна), Іван Некрашэвіч (Відзіборская СШ).

Пяць вучняў прадстаўлялі нашу вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Гэта Дар’я Ракала, Вікторыя Матузава, Аляксандр Цубер, Крысціна Закрэўская, Рувім Бруцкі. Вучаніца 9 класа Церабяжоўскай СШ Дар’я Ракала заваявала дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай алімпіядзе.

За кожным вучнем стаіць педагог, які ўкладае ўсе свае сілы і намаганні, каб прывіць навучэнцу любоў да прадмета, даць максімум ведаў. Практычна штогод гэта тыя самыя педагогі, якія, не шкадуючы сіл, уласнага часу, працуюць са сваімі выхаванцамі.

Раённы выканаўчы камітэт устанавіў грашовыя прэміі пераможцам другога і трэцяга этапаў алімпіяд, а таксама педагогам, што іх падрыхтавалі. Гэтыя ўзнагароды вучням уручылі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Іосіфаўна Бухавецкая. Настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў алімпіяд, узнагародзіў  начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка ганаровымі граматамі.

У час мерапрыемства вядучыя з пераможцамі правялі бліц-апытанне. Яны цікавіліся, што вучні адчуваюць, стоячы на гэтай сцэне, якія пачуцці іх перапаўняюць, чым яны займаюцца ў вольны час і ці наогул ёсць час для хобі. Вучань СШ № 2 г. Століна Аляксандр Цубер не толькі расказаў пра шэраг сваіх захапленняў, а і даказаў, што за адным талентам абавязкова ідуць іншыя. У якасці падарунка ён выканаў прыгожую песню.

Музычныя нумары прысутным падарылі народны ансамбль танца “Рэха”, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў  пад кіраўніцтвам Алены Волкавай, а таксама выканаўчы Таццяна Вабішчэвіч, Кацярына Леанавец, Ірына Стоўба, Вераніка Рабец. Танец з халахупамі прадэманстравала  Крысціна Палякова.

Таццяна СЕГЕН