Лаўрэатка Міжнароднага конкурсу

7.4.2014

Падведзены вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Сям’я – Адзінства – Айчына”. Вельмі прыемна, што другая прэмія гэтага конкурсу прысуджана настаўніцы Мачульскай базавай школы, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіне Сідараўне Бабарыка за рукапіс кнігі “Рачулка дзяцінтсва”.

Днямі яна атрымала Ганаровую грамату, якая падпісана старшынёю саюза пісьменнікаў Беларусі М. І. Чаргінцом і старшынёю Рэспубліканскага аргкамітэта праграмы і праўлення Міжнароднага дабрачыннага фонду “Сям’я – Адзінства – Айчына” В. В. Грозавым.

Дарэчы, кніга Галіны Сідараўны падрыхтавана да друку у Саюза пісьменнікаў, але ніяк не знаходзяцца дадатковыя сродкі на яе выданне.

Віншуем пераможцу!