Віншуем пераможцаў алімпіяд!

21.1.2014
14 дыпломаў і два пахвальныя водгукі прывезлі з абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды вучні школ Століншчыны (у мінулым годзе было 12 дыпломаў і 4 водгукі).
З дыпломам І ступені па беларускай мове і літаратуры вярнулася вучаніца 9 класа Церабяжоўскай СШ Дар’я Ракала (настаўніца Людміла Лявонцьеўна Цупа). Дыпломам ІІ ступені па гэтым жа прадмеце ўзнагароджана вучаніца 10 класа Аздаміцкай СШ Вікторыя Матузава (настаўніца Валянціна Сцяпанаўна Мікуліч). Дыплом ІІ ступені па грамадазнаўстве ў вучаніцы 11 класа Стружскай СШ Крысціны Закрэўскай (настаўніца Алена Аляксандраўна Крывапуст). Яшчэ адзін дыплом ІІ ступені толькі па геаграфіі ў вучня 11 класа СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Аляксандра Цубера (настаўніца Таццяна Яўгенаўна Майсюк-Дранько).
Дыпломы ІІІ ступені ў дзесяці вучняў. Па фізіцы дыпломам узнагароджаны вучань 9 класа Беражноўскай СШ Віктар Труш (настаўнік Сяргей Мікалаевіч Цімашук) і вучаніца Столінскай дзяржаўнай гімназіі Наталля Некрашэвіч (настаўніца Ірына Міхайлаўна Патрубейка). Па рускай мове – вучаніца 9 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Таццяна Ашуркевіч (настаўніца Алена Мікалаеўна Галуха) і вучаніца 10 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Марыя Пілавец (настаўніца Валянціна Мікалаеўна Цімановіч). Па беларускай мове – вучаніца 11 класа Беражноўскай СШ Алёна Мінькевіч (настаўніца Ніна Іванаўна Вярэніч) і вучаніца 10 класа гэтай жа школы Ганна Піліпчук (настаўніца Вера Уладзіміраўна Пашкевіч). Па тэхнічнай працы  - у вучань 11 класа СШ № 3 г. Століна Дзмітрый Шыла і вучань 9 класа гэтай жа школы Рувім Бруцкі (іх настаўнік Анатоль Аляксеевіч Шпак). Па гісторыі - вучань 11 класа СШ № 3 г. Століна Мікалай Расько (настаўніца Людміла Андрэеўна Андрыяшка). Па нямецкай мове – вучань 11 класа Відзіборскай СШ Іван Некрашэвіч (настаўніца Наталля Максімаўна Піліпчук).
Пахвальныя водгукі атрымалі вучань 11 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Мікіта Сеген (настаўніца Алена Адамаўна Палхоўская) – па інфарматыцы і вучаніца Столінскай дзяржаўнай гімназіі Анжаліка Бусько (настаўніца Ларыса Паўлаўна Жук) – па рускай мове і літаратуры.
Віншуем пераможцаў!
Таццяна СЕГЕН