Мабільны рэпетытар

11.1.2014
У Беларусі пачаўся праект у вобласці інфарматызацыі сістэмы адукацыі “Мабільны рэпетытар”, удзельнікамі якога могуць стаць вучні 3-11 класаў па рускай мове, матэматыцы і фізіцы. Пра гэта педагогам Століншчыны расказаў дырэктар ААТ “Інтэлект Онлайн” Андрэй Дзмітрыевіч Гутнікаў на семінары, які прайшоў 10 студзеня на базе СШ № 2 г. Століна. На семінары прысутнічалі па два педагогі з 43 устаноў адукацыі.  
У рамках праекта прапануецца ўкараніць тэхналогію выяўлення і ліквідацыі прабелаў у ведах школьнікаў. У навучальны працэс будуць уцягнуты дамашнія камп’ютары і смартфоны вучняў. 
Адукацыйны прадукт размешчаны ў інтэрнэце па адрасу www.EFFOR.by. Там патрэбна зарэгістравацца і папаўняць свае веды. Рэгістрацыя для настаўнікаў бясплатная. Яны змогуць мець доступ да ўсіх базавых і аўтарскіх курсаў па рускай мове, матэматыцы і фізіцы, скачваць выбраныя заданні ў выглядзе прэзентацый або раздрукоўваць на карткі. Таксама па жаданні педагог можа ствараць свой уласны курс, выкарыстоўваючы базу і рэдакціраваць выбрану курс. Педагог мае магчымасць глядзець індывідуальны дзёнік кожнага з вучняў, назіраць за індывідуальная дыяграмай засваення кожнага курса, па якім займаецца вучань і многае іншае.
Арганізатары сайта гавораць, што “Мабільны рэпетытар” – гэта эфектыўны від навучання, эканомія сродкаў і часу.
Таццяна СЕГЕН