Лепшы педагог АБЖ

4.1.2014
Трэцяга студзеня падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшага педагога, які выкладае факультатыўныя заняткі “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”.
Загадчыца навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна ГРЭЧКА расказала, што конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення таленавітых педагогаў, якія дэманструюць высокую кампетэнтнасць у выкладанні факультатыўных заняткаў “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” .
Усяго на раённы этап было пададзена дзесяць распрацовак факультатыўных заняткаў по тэме “Правілы пажарнай бяспекі” па дзвюх намінацыях. У першай “Лепшы работнік, які выкладае “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ў другіх – чацвёртых класах” першае месца ў настаўніцы Стружскай СШ Святланы Мікалаеўны Ляшкевіч (работа “Небяспека свечак”), другое – настаўніцы СШ № 1 аг. Альшаны Кацярыны Мікалаеўны Кажаноўскай (“Урок займальнай бяспекі”), трэцяе – настаўніцы СШ № 2 р. п. Рэчыца Алены Уладзіміраўны Лугіной. Акрамя таго яшчэ ўдзельнічалі ў гэтай намінацыі настаўнікі Белавушскай і Плотніцкай школ.
У намінацыі “”Лепшы работнік, які выкладае “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ў пятых – дзявятых класах” першае месца ў настаўніка гімназіі Аляксандра Юр’евіча Камарова (“Пажарная бяспека ў доме”), другое – настаўніка СШ № 1 г. Давыд-Гарадка Сяргея Міхайлавіча Басаўца (“Калі ўзнік пажар”), трэцяе – настаўніцы Гараднянскага НПК яслі-сад СШ Надзеі Мікалаеўны Украінец. Акрамя таго ў гэтай намінацыі ўдзельнічалі яшчэ настаўнікі СШ № 2 р. п. Рэчыца і Альгомельскага НПК яслі-сад СШ.
Уладальнікі першых месцаў у дзвюх намінацыях прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.
Таццяна СЕГЕН