Вы навучылі нас любіць прыгожае

9.10.2013

    У мінулую пятніцу, 4 кастрычніка, у Столінскім гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, пырсвечанае Дню настаўніка.

Песні, прысвечаныя самай высакароднай прафесіі, вершаваныя радкі, простыя словы, а таксама кветкі – усё гэта ў падарунак настаўнікам, якія сабраліся ў зале. Увесь сцэнарый быў пабудаваны ў выглядзе палітры фарбаў, якія маюць адносіны да настаўніка. А палітра гэтая мае столькі колераў і адценняў!  Шэраг педагогаў у гэты дзень былі ўзнагароджаны граматамі, падзячнымі пісьмамі розных узроўняў.

Педагогаў з прафесійным святам вітае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Ён адзначае, што ролю педагога вельмі цяжка пераацаніць. У кожнага чалавека ёсць любімы настаўнік, пра якога ён памятае ўсё жыццё. Настаўнік – не толькі вучыць, а і фарміруе ўменне вучыцца на працягу ўсяго жыцця. Аляксей Аляксеевіч ўзнагародзіў граматамі Міністэрства адукацыі дырэктара Столінскай дзяржаўнай гімназіі М. Д. Казулю, настаўніцу пачатковых класаў Беражноўскай СШ Н. М. Еўдакімаву, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Століна Е. І. Карповіч, настаўніцу рускай мовы і літаратуры СШ № 2 р. п. Рэчыца Н. В. Сапон, настаўніцу рускай мовы і літаратуры СШ № 3 р. п. Рэчыца М. М. Цімановіч.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка нагадаў, што на педагогаў ускладзена адна з самых вяліках задач – выхаванне падрастаючага пакалення.
-          Прафесіяналізм, творчасць, сучаснае мысленне дазваляюць вам ісці ў ногу з часам. Удзячын вам за вашу працу. Асаблівыя словы ўдзякі ветэранам педагагічнай працы за іх урокі жыцця, што яны давалі нам і даюць, - сказаў А. М. Вячорка.
Аляксандр Мікалаевіч уручыў узнагароды ўпраўлення адукацыі настаўніцы рускай мовы і літаратуры Беражноўскай СШ Н. П. Рамульт, настаўніцы матэматыкі Гараднянскага НПК яслі-сад – СШ В. І. Кісель, настаўніцы пачатковых класаў Бор-Дубянецкай БШ Г. В. Федарчук, настаўніцы пачатковых класаў Хатомельскай СШ Л. В.Пучынскай, метадысту навучальна-метадычнага кабінета М. Р. Ткач, настаўніцы англійскай мовы Стружскай СШ Н. У. Казуля, дырэктару цэнтра дзіцячай творчасці г. Давыд-Гарадка А. Я. Вандзіч, настаўніцы пачатковых класаў Хорскай СШ С. М. Бакунец, настаўніцы англійскай мовы Столінскай гімназіі Л. А. Заенчкоўскай, намесніку дырэктара па навучальнай рабоце Альшанскага НПК І. І. Лемязе, настаўніцы англійскай мовы СШ № 1 г. Давыд-Гарадка А. М. Тукінай, настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 аг. Альшаны Н. М. Кірыловіч, бібліятэкару СШ № 2 р. п. Рэчыца С. К. Ханавец, настаўніцы гісторыі СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Л. К. Казёлка і настаўніцы пачатковых класаў Рубельскай СШ В. І. Котка.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч таксама павіншаваў педагоаў. Падзячным пісьмом Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагародзіў старшыню пярвічнай арганізацыі Церабліцкага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад – СШ Н. І. Петрусевіч.

Кветкі і словы падзякі гучаць на адрас ветэранаў педагагічнай працы. Яны выходзяць на сцэну, каб сустрэцца з маладымі спецыялістамі. Сёлета ва ўстановы аддзела адукацыі напраўлена 39 маладых спецыяліста і 17 маладых педагогаў са свабодным працаўладкаваннем. Ім педагагічны набор правілаў прапанавала старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Рыгораўна Яснюк. Адказнае слова ад маладых спецыялістаў меў выпускнік Брэсцкага педагагічнага універсітэта, настаўнік біялогіі і геаграфіі Бор-Дубянецкай БШ Аляксандр Аляксандравіч Мірановіч.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба ўзнагародзіў тых педагогаў, якія цесна супрацоўнічаюць з установамі культуры.
Словы віншаванні прагучалі ад старшыні Рэчыцкага пассавета Ігара Мікалаевіча Кургана. Ён таксама ўзнагародзіў граматамі пассавета тых педагогаў, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Маладых, актыўных членаў РК ГА БРСМ узнагародзіла старшыня камісіі па справах непаўналетніх Наталля Уладзімраўна Леанавец.

Падарункам педагогам раёна стаў канцэрт кампазітара і пяўца Дзмітрыя Смольскага.

Таццяна СЕГЕН