Самыя актыўныя турысты

27.9.2013
26 верасня ў Столінскай дзяржаўнай гімназіі былі ўзнагароджаны ўстановы адукацыі і асобныя настаўнікі, якія на высокім узроўні праводзяць экскурсійную работу з вучнямі
Дырэктар Столінскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Святлана Сцяпанаўна Шыман урычыла падарункі, дыпломы і падзячныя пісьмы самым актыўным турыстам.
“За высокія паказчыкі арганізацыі экскурсійнай работы з вучнямі па выніках 2012-2013 навучальнага года” дыпломам І ступені ўзнагароджаны Аздаміцкая і Асаўская сярэднія школы. Дыплом другой ступені ў Столінскай дзяржаўнай гімназіі. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Белавушская СШ.

За асабісты ўклад у арганізацыю экскурсійнай работы з вучнямі падзячнымі лістамі адзначаны настаўніца СШ № 1 г. Давыд-Гарадка Валянціна Рыгораўна Філінская, настаўніца Рубельскай СШ Аксана Васільеўна Пашкевіч, дырэктар СШ № 3 г. Століна Людміла Андрэеўна Андрыяшка, настаўніца СШ № 2 г. Століна Жанна Іосіфаўна Домніч, настаўніца СШ № 2 аг. Альшаны Галіна Сцяпанаўна Стаднік.

Падводзячы вынік, начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Вячорка адзначыў, што большасць устаноў адукацыі вядзе актыўную турыстычную дзейнасць, з радасцю вывучае не толькі свой край, але і цікавыя аб’екты ўсёй Беларусі.
Таццяна СЕГЕН