У гасцях у “Формулы поспеху”

19.6.2013
14 чэрвеня члены клуба “Перспектыва”, у які ўваходзяць дырэктары школ Століншчыны, пабывала ў гасцях у аналагічнага клуба “Формула поспеху”, што аб’ядноўвае кіраўнікоў школ Кобрынскага раёна.
Гэта ўжо чацвёртая сустрэча за тры гады плённага супрацоўніцтва двух раёнаў. Апошні візіт “Формулы поспеху” на Століншчыну быў зімою гэтага года.
Удзельнікі сустрэчы пабывалі ў многіх установах адукацыі, доме-музеі Суворава, убачылі выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Бурштын” Кобрынскага ДК.

З цікавасцю вывучалі вопыт добраўпарадкавання, узяўшы для сябе вялікую колькасць ідэй. На базе Кобрынскай гімназіі нашы настаўнікі прынялі ўдзел у інфармацыйным праекце інтэрактыўнай сістэмы “Вотум”, паспрабавалі ў выкарыстанні радыёрэсівер.

 

Спадабалася наведванне адзінага ў нашай вобласці пазаведамаснага дзіцячага садка, гаспадаром якога з’яўляецца СВК “Хідры”. Сельгаскааператыў пад сваё крыло ўзяў не толькі дзіцячы сад, а і школу. Хорчаванне ў школе – за кошт СВК, кожную чвэрць СВК прэміруе школьнікаў за добрыя дасягненні ў вучобе.
Паглядзелі, як у калег наладжана летняя аздараўленчая камапнія на прыкладзе палатачнага лагера ў Навасёлкаўскай СШ.

Але самым галоўным была гутарка, абмен вопытам, жывыя зносіны кіраўнікоў. Калегі з Кобрына адзначаюць самабытнасць устаноў адукацыі Століншчыны, якую не толькі захавалі, а і павялічваюць з году ў год.