Напрацоўкі для ўсіх педагогаў

24.5.2013
21 мая на базе Цэнтра дзіцячай творчасці прайшло пасяджэнне раённага метадычнага савета кіраўнікоў творчых груп, спецыялістаў аддзела адукацыі і метадыстаў навучальна-метадычнага кабінета.
Усяго ў нашым раёне працуе дзесяць творчых груп. Члены гэтых аб’яднанняў працуюць над метадычным прадуктам, які павенен працаваць не толькі на педагогаў, аб’яднаных у групы, а і на ўсіх настаўнікаў раёна.
Ідэя прэзентацыі творчых напрацовак узнікла тры гады назад. Тады творчыя напрацоўкі па прадметах прэзентавалі метадысты. А з мінулага года самі кіраўнікі творчых груп паказвалі прадукт, над якім яны працаваці на працягу года.
Сёлета над цяжкімі тэмамі выкладання хіміі і біялогіі працавалі творчыя групы настаўнікаў гэтых прадметаў. Кіраўнікамі гэтых аб’яднанняў з’яўляюцца настаўнік біялогіі Церабяжоўскай СШ Аляксандр Уладзіміравіч Грэчка і настаўніца хіміі Белавушскай СШ Галіна Анатольеўна Сень. Галіна Анатольеўна, напрыклад, паказала, як яна выкарыстоўвае відэаматэрыялы пры правядзенні вопытаў. На жаль, школьныя лабараторыі не маюць усіх неабходжных рэактываў, таму настаўнікі для паказу вучням вывучаемага матэрыялу бяруць відэа.
Вялікую работу па падрыхтоўцы да першага экзамена па замежнай мове правяла творчая група настаўнікаў гэтага прадмета. Наталля Анатольеўна Новік (настаўніца гімназіі) паказала, якую колькасць матэрыялаў у дапамогу настаўніку і вучню яны сабралі. Цяпер гэтыя матэрыялы даступны ўсім педагогам раёна.

Кіраўнік творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, педагог гімназіі Святлана Уладзіміраўна Вабішчэвіч падзялілася напрацоўкамі па мове і літаратуры. Па літаратуры назапашаны значны матэрыял, які збіраўся да юбілею пісьменнікаў.

 

Рэалізацыю праектнай дзейнасці на групе падоўжанага дня вывучала творчая група пад кіраўніцтвам Алены Мікалаеўны Цімашук (Беражноўская СШ). Шмат сабрана і праведзена ўрокаў з выкарыстаннем творчых напрацовак вучняў удзельнікамі творчай групы гісторыкаў, якім кіруе Жанна Іосіфаўна Домніч (СШ № 2 г. Століна).
Усе кіраўнікі груп сказалі, што і далей будуць працаваць над пэўнымі тэмамі, каб палегчыць работу ўсім настаўнікам раёна, паглыбіць веды вучняў.