Вясенні крос

26.4.2013
20 красавіка ў парку “Манькавічы” прайшоў традыцыйны лёгкаатлетычны крос у рамках спартакіяды школьнікаў. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 38 каманд сярэдніх і 6 каманд базавых школ раёна. На розных дыстанцыях змагаліся 232 навучэнцы.
Малодшая ўзроставая група (2000 год нараджэння і маладзей).
Юнакі (1 км). 1. Уладзімір Зельманчук (СШ № 3 г. Столін), 2. Аляксей Марцэлін (Рамельская СШ), 3. Данііл Вярэніч (Рамельская СШ). Дзяўчаты (1 км). 1. Вера Карпцова (Вялікамалешаўская СШ), 2. Вераніка Сімановіч (СШ № 1 аг. Альшаны), 3. Насця Філановіч (Рамельская СШ).
Сярэдняя ўзроставая група (1998-1999 г. н.). Юнакі (2 км). 1. Уладзіслаў Мікуліч (Аздаміцкая СШ), 2. Яўген Мінкевіч (Стружская СШ), 3. Сяргей Еўтух (Альпенская БШ). Дзяўчаты (1 км). 1. Анжаліка Юркавец (СШ № 2 г. Давыд-Гарадка), 2. Насця Дзямко (Вялікамалешаўская СШ), 3. Валянціна Чмуневіч (Альманская СШ).
Старэйшая ўзроставая група (1996-1997 г. н.). Юнакі (3 км). 1. Аляксей Хлябовіч (Варанёўская СШ), 2. Сяргей Грыб (Харомская СШ), 3. Віталь Шчучка (Аздаміцкая СШ). Дзяўчаты (2 км). 1. Алена Дранько (СШ № 1 г. Давыд-Гарадка), 2. Ганна Вабішчэвіч (Рубельская СШ), 3. Валянціна Сімановіч (СШ № 1 аг. Альшаны).

У агульнакамандным заліку сярод сярэдніх школ першынствавала каманда з Вялікага Малешава, другой стала каманда з Рамля, трэцяй – Аздаміч. Сярод базавых школ лепшай стала каманда з Альпеня, другое месца заняла каманда з Бор-Дубенца, трэцяе – з Бухліч.