Абласны агляд-конкурс

16.4.2013

Абласны агляд-конкурс “Адаптацыйны адукацыйны карэкцыйна-развіваючы асяродак цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” закончыўся поўнай перамогай Столінскага цэнтра карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі. Нашы, заняўшы першае месца, пакінулі ззаду сваіх калег з Баранавіч і Брэста (другое і трэцяе месцы адпаведна). Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел 20 цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Конкурс праходзіў у тры этапы. Яго фінал адбыўся 3 красавіка ў Брэсце. Наша каманда паказала сваю праграму развіцця, візітку цэнтра, апісанне работы па стварэнні адаптацыйнага адукацыйнага і карэкцыйна-развіваючага асяродку, мультымедыйную прэзентацыю на гэтую ж тэму, дыдактычныя гульні, зробленыя спецыялістамі ЦКРНіР.