Адрасы вопыту

15.4.2013
10-11 красавіка на Століншчыне прайшоў абласны семінар загадчыкаў раённымі і гарадскімі навучальна-метадычнымі кабімнетамі па тэме “Маніторынг эфектыўнасці метадычнай работы як аспект дзейнасці навучальна-метадычнага кабінета”.
На працягу двух дзён удзельнікі семінара знаёміліся з сістэмай адукацыі Століншчыны, назапашаным вопытам, новымі формамі работы. Ужо на другі дзень яны будуць прасіць зноў пабываць у нашым раёне, каб больш дасканала вывучыць тую ці іншую інавацыйную методыку, каб укараніць яе ў сваім горадзе ці раёне. Адрасоў для пераймання вопыту на Століншчыне многа. Метадычная работа наладжана на высокім узроўні, таму ёсць чым падзяліцца як у межах раёна, так і пераняць калегам з іншых куточкаў Брэстчыны.
Адкрываючы мерапрыемства метадыст навучальна-метадычнага цэнтра ўпраўленчай дзейнасці ў адукацыі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціна Георгіеўна Строганава адзначыла, што семінар праходзіць у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі метадычнай работы. Самая важная актуальная зараз праблема – гэта дыферэнцыяцыя крытэрыяў работы метадычнай службы, накіраванай на ўзровень кваліфікацыі педагогаў.

Аб сацыяльнай сферы Століншчыны расказаў гасцям намеснік старшыні Столінскага райвыканкамаСяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Вячорка ахарактарызаваў ролю навучальна-метадычнага кабінета ў адукацыі раёна. Ён нагадаў, што ў навучальным кабінеце працуюць творчыя асобы, дзякуючы якім як маладыя, так і вопытныя педагогі атрымліваюць значную падтрымку і дапамогу.

Маніторынг эфектыўнасці метадычнай работы пастаянна вядзецца на Століншчыне. Загадчыца навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка падрабязна расказала аб клубах, у якіх сабраны педагогі. Пастаянна абнаўляюцца адрасы педагагічнага вопыту, якімі можа карыстацца кожны жадаючы, каб павысіць свой прафесійны ўзрвень. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ў раёне маладым спецыялістам, якія аўтаматычна становяцца навучэнцамі школы стажора.
Навучальны кабінет займаецца выдавецкай дзейнасцю метадычнай прадукцыі – гэта веснікі, буклеты і іншыя.
Цікавы метадычны вернісаж падрыхтавалі метадысты навучальна-метадычнага кабінета. Вядучыя Алена Сяргееўна Крывапуст і Андрэй Аляксандравіч Дамашчук сталі тэлевядучымі, якія правялі інтэрв’ю са спецыялістамі і педагогамі, што перайшлі ад эфектыўных форм да добрых вынікаў. Сваімі напрацоўкамі дзяліліся дырэктары Церабяжоўскай СШ Л. Л. Цупа і Лядзецкай А. М. Ляшук, метадысты Л. Р. Навасадская, Н. А. Кавальская, М. Р. Ткач, Шпудзейка М.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік рускай мовы і літаратуры Столінскай дзяржаўнай гімназіі Жук Т.Я.  і настаўнік біялогіі Церабяжоўскай СШ А. У. Грэчка.
Асаблівую цікавасць выклікалі такія формы работы як клубы па пэўных напрамках, у якіх аб’яднаны дырэктары, маладыя кіраўнікі, вопытныя педагогі і іншыя.
Далей госці перамясціліся ў Церабліцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа. Настаўнік матэматыкі, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” у 2012 годзе Валерый Мікалаевіч Рудзецкі прэзентаваў свой цікавы праект “Геаметрыя 10. Стэрыаметрыя”.
Аформлены згодна з патрабаваннямі сучаснасці метадычны кабінет СШ № 1 аг. Альшаны, з якім пазнаёміла яго загадчыца Аляксандра Уладзіміраўна Ралова, стаў на самай справе рэсурсным цэнтрам школы.
У цікавай форме прайшло пасяджэнне школы кіраўнікоў школьных метадычных аб’яднанняў “Які ён – сучасны настаўнік?”, якое правялі метадысты М. Р. Ткач і Л. Р. Навасадская.

Знаёмства са Століншчынаю падоўжыла наведванне цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы, дзе рэзчык па дрэве Іван Піліпавіч Супрунчык правёў цікавую экскурсію. Талентамі славіцца Століншчына. Сярод іх удзельнікі ўзорнага калектыву “Згадка” Мачульскай БШ і іх кіраўнік Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч.

Другі дзень работы загадчыкаў навучальна-метадычных кабінетаў быў не менш плённым. Малады намеснік дырэктара па навучальнай рабоце СШ № 3 г. Століна Наталля Васільеўна Савончык правяла майстар-клас па арганізацыі метадычнага тыдня ў школе. Гэтая форма работы праходзіць толькі на Століншчыне. Таму было зададзена шмат пытанняў, госці прасілі падзяліцца матэрыяламі, каб можна было і ў сябе выкарыстаць назапашаны вопыт. Працягнула тэму ў сваёй творчай справаздачы аб актыўных формах метадычнай работы намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Харомскага навучальна-педагагічнага комплекса яслі-сад – сярэдняя школа Наталля Вячаславаўна Мазан.
Пераможца абласнога конкурсу па аптымізацыі кіраўніцкай дзейнасці і адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій дырэктар СШ № 2 г. Століна Ала Мікалаеўна Лазіцкая спынілася на тых праграмах, якія дазваляюць аптымізаваць работу не толькі кіраўніка, а і ўсяго педагагічнага і вучняўскага калектываў. Сярод іх праграмы “ПараГраф”, “БібліёГраф”, “Медыятэка” і многія іншыя.
Гэты перадавы вопыт В. Г. Строганава назвала выдатна пастаўленым, бо ў такім разрэзе як Лазіцкая, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў вобласці выкарыстоўваюць адзінкі.
На пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання на базе Белавушскага садка метадыст Н. А. Кавальская прымусіла папрацаваць усіх. Педагог, нягледзячы на займаемыя пасыды, павінен пастаянна знаходзіцца ў творчым развіцці. Як не спыніцца? Як знайсці свае новыя шляхі гэтага развіцця? На гэта было накіравана пасяджэнне.
Фядорская СШ мае багаты назапашаны вопыт у розных напрамках дзейнасці. Сельская школа з году ў год паказвае выдатныя вынікі работы. Аб павышэнні якасці адукацыі гаварыла намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Надзея Мікалаеўна Палукошка. Вынікі работы па самаадукацыі прадаставіла настаўнік біялогіі і працоўнага навучання Аляксандра Іванаўна Логвінка, якая ў сваёй дзейнасці не без вынікова ўжо каторы год выкарыстоўвае метад праектаў.
Ад’язджаючы госці адзначылі для сябе адрасы тых устаноў, у якіх можна больш падрабязна пазнаёміцца з вопытам работы, куды можна накіраваць сваіх спецыялістаў за перайманнем назапашаных ведаў.