Адкрыць сябе, адкрываючы свет

4.4.2013
        Чарговая канферэнцыя вучняў школ “Адкрываю свет – адкрываю сябе” прайшла 30 сакавіка на базе Столінскай дзяржаўнай гімназіі. Удзел у канферэнцыі прынялі 87 вучняў з 28 устаноў адукацыі, якія прадставілі 53 даследчыя работы.
         Характарызуючы канферэнцыю, загадчыца навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Валянціна Аляксандраўна Грэчка адзначыла, што мерапрыемства праводзіцца з мэтай пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасці. Асаблівасць гэтай канферэнцыі ў тым, што былі прадстаўлены работы па фізіцы і матэматыцы (сем даследаванняў). Таму ўпершыню была створана фізіка-матэматычная секцыя. Толькі адна работа была абаронена па геаграфіі, не было работ па беларускай мове, па беларускай літаратуры, астраноміі і працы. Удзельнікі размеркаваліся па секцыях – філалагічнай, фізіка-матэматычнай, прыродазнаўчай, гісторыка-грамадазнаўчай і замежных моў.
         Ужо традыцыйна ў склад журы ўваходзілі выкладчыкі Палескага ўніверсітэта. Менавіта яны адзначылі высокі ўзровень работ па беларускай і рускай літаратурах, краязнаўстве. Добрыя былі работы па біялогіі і хіміі.

      Па некалькі работ было пададзена ад Столінскай гімназіі, СШ № 2 і 3 г. Століна, СШ № 2 р. п. Рэчыца і Сямігосціцкай СШ.

         Згодна з крытэрыямі адзнак даследчых работ Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны вучань 8 класа Харомскай школы Уладзіслаў Мазан, Церабяжоўскай – Дар’я Ракала, СШ № 3 г. Століна – Алег Шурыгін, Алена Сімановіч, СШ № 1 аг. Альшаны – Марыя Лемяза, Радчыцкай СШ – Аліна Ягорава, гімназіі – Лізавета Волас, Вераніка Дабрынец, Ганна Туча, Стахаўскай СШ – Яніна Вярэніч, СШ № 2 р. п. Рэчыца – Алеся Фурман, СШ № 1 Давыд-Гарадка – Арцём Тукін і Дар’я Аблавушка.
         Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Алёна Карэцкая (Дубайская СШ), Ганна Ляшкевіч і Марына Ляшук (Лядзецкая СШ), Яўген Леська і Міхаіл Стаднік (СШ № 2 г. Давыд-Гарадка), Ганна Сямашка і Ганна Квятка (СШ № 2 г. Століна), Наталля Ягорава (Радчыцкая СШ), Юлія Мамайка (Сямігосціцкая СШ), Ганна Васькавец, Кацярына Арсяновіч і Марына Пешка (СШ № 2 г. Століна), Алён Ляшчэня (Рамельская СШ), Галіна Баган і Анжаліка Чэчун (Сямігосціцкая СШ), Ганна Наздрын-Платніцкая (СШ № 2 г. Століна), Уладлена Домніч, Наталля Шыла (СШ № 2 г. Століна), Анастасія Анікевіч і Дар’я Курган (СШ № 3 г. Століна), Віталь Паюта, Наталля Гмір і Аліна Неўдах (СШ № 3 г. Століна).

         Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Вераніка Лазейка, Карына Майсіевіч, Мікіта Станкевіч (СШ № 3 р. п. Рэчыца), Валянціна Марчук і Алеся Крылова, Павел Пашкевіч, Алег Апановіч, Ганна Міранчук (Столінская дзяржаўная гімназія), Аляксей Ляшкевіч (Альпеньская БШ), Вольга Вараноўская, Надзея Гляд, Леаніда Супрунчык (Харомская СШ), Алеся Мірановіч (СШ № 3 г. Століна), Марыя Флар’яновіч (Аздаміцкая СШ).

 

         Таксама шэраг вучняў былі ўзнагароджаны пахвальнымі водгукамі. У абласной навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню” прымуць удзел тыя, хто атрымаў дыпломы І-ІІІ ступеняў. Будзем чакаць узнагарод і з вобласці.