Фестываль дзіцячага мастацтва “Зімачка-зіма”

24.1.2013

З мэтай выяўлення і развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў у розных відах і жанрах мастацкай творчасці, павышэння якаснага ўзроўню выканальніцкага майстэрства эстрадных, народных калектываў і асобных выканаўцаў у раёне, актывізацыі іх творчай дзейнасці, пошуку новых форм жанравых і стылявых накірункаў у розных відах мастацтва 20 студзеня 2013 года на базе Столінскага ГДК, Рэчыцкага ГДК, Давыд-Гарадоцкага ГДК, Альшанскага СЦКіВЧ  было правядзення раённае свята дзіцячага мастацтва “Зімачка-зіма”

          У свяце прымалі  ўдзел ансамблі эстраднай і народнай песні, ансамблі эстраднага і народнага танца, інструментальныя і вакальна-інструментальныя ансамблі, удзельнікі гутарковага жанру, фальклорныя калектывы, калектывы-спадарожнікі, аматарскія аб’яднанні, тэатральныя, драматычныя гурткі, асобныя выканаўцы і іншыя ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Да прагляду калектывы прадстаўлялі  нумары мастацкай самадзейнасці зімовай тэматыкі (песні, вершы, танцы, інструментальная музыка, тэатральна-драматычныя пастаноўкі, абрады), выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

Цікавыя і прыгожыя казачныя прадстаўленні чакалі глядачоў і удзельнікаў у дамах культуры г.Століна, р.п.Рэчыца, г.Д.-Гарадка, в.Альшаны. Больш за 70 нумароў дзіцячай творчасці было прадстаўлена на суд глядачоў.