Давайце размаўляць па-беларуску!

24.02.2020

21 лютага 2020 года ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце да Міжнароднага дня роднай мовы была праведзена квест-гульня «Мова беларуская мая», арганізатарам якой выступіла бібліятэкар РВМК Варанавец Вольга Уладзіміраўна. Напачатку Варанавец В.У. яшчэ раз нагадала ўсім пра гісторыю святкавання гэтага дня, праінфармавала, што ў бібліятэцы РВМК з дапамогай праграмы QR-кодаў можны прачытаць яшчэ больш інфармацыі пра беларускую мову, так як маецца спасылка на анлайн-чытанне рамана Віктара Марціновіча «Мова», 2014 года выдання, жанр-лінгвістычны баявік, друкаваны варыянт на беларускай мове.

 Сапраўднымі знаўцамі роднай мовы сталі метадысты, якія сталі актыўнымі ўдзельнікамі квеста на 8 прыпынках.

Без цяжкасцей і з задавальненнем метадысты на 1 прыпынку з пераблытаных літар склалі словы і аб´ядналі іх агульным словам; на 2 прыпынку – уставілі прапушчаныя літары і пераклалі беларускі тэкст на рускую мову; на 3 прыпынку – з дапамогай алфавіта расшыфравалі пажаданне Кузьмы Чорнага дзецям; на 4 прыпынку- разгадалі рэбус; на 5 прыпынку была “Крыжаванка-літарынка”- разгадалі сканворд з дапамогай загадак; на 6 прыпынку – “Скарбы беларускай хаткі”- назвалі элементы мужчынскага і жаночага адзення беларусаў і рэчы побыту па малюнках; прыпынак 7 – працягнулі беларускія прыказкі і прымаўкі; прыпынак 8 – “Твае песняры, Беларусь!”- па фотаздымках назвалі прозвішчы беларускіх пісьменнікаў.

Усе ўдзельнікі паказалі беларуска-моўную эрудыцыю, адчулі пачуццё гонару за сваю беларускую спадчыну.

У заключэнні ўсе атрымалі “Дзесяць запаведзяў” Віктара Шведа, якія і сталі лейтматывам Міжнароднага дня роднай мовы:

Мову родную беражы.

Мовай роднай даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

 

Давайце размаўляць па-беларуску!