Пераможцы «Каляднай зоркі»

27.01.2021

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі да 30 студзеня працуе XXIV Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». Яна з’яўляецца вынікам правядзення рэгіянальных этапаў, якія адбыліся ў кожнай абласной установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На выстаўку-конкурс прадстаўлена больш за 500 індывідуальных і калектыўных творчых работ навучэнцаў з усіх куточкаў краіны. Тэматыка работ: “Зімовыя святы”, “Зімовыя забавы”, “Зімовыя казкі”.

Сярод тых, хто прайшоў усе этапы конкурсу і чыя работа на выстаўцы ў рэспубліцы, - Ксенія Касцюк, навучэнка студыі  “Скарбонка раместваў” Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (педагог Алена Крук). Яе работа “Цуд Раства”(выцінанка) у намінацыі  “Зімовыя святы Беларусі” адзначана дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а на абласным этапе ўдастоена дыплома І ступені Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

У ліку пераможцаў абласнога этапу выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў Ксенія Парфіевіц, навучэнка студыі "Скарбонка рамёстваў" (педагог Алена Крук) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці» ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Зімовыя святы Беларусі”. У намінацыі "Арт-аб'ект" дыпломам ІІІ ступені адзначаны Аліна Краўчук, Арына Панкевіч, Іна Палюховіч (узорная студыя народных промыслаў "Вышыванка”, педагог Валянціна Лёгкая Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці).

Галіна ГАШЧУК