Конкурс адукацыйных праграм

27.01.2021

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу праграм аб'яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю (дэкаратыўна-прыкладны кірунак) і сацыяльна-педагагічнага профілю.

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у конкурсе праграм аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю (дэкаратыўна-прыкладны кірунак) узнагароджана Крук Алена Дзямідаўна, педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (праграма аб'яднання па інтарэсах «Скарбонка раместваў»). На абласным этапе конкурсу педагог была адзначана дыпломам І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Дыпломам ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама на абласным этапе ў конкурсе праграм сацыяльна-педагагічнага профілю ўзнагароджана адукацыйная праграма педагога Котка Русланы Віктараўны.

Пахвальнымі водгукамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ў конкурсе праграм аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю (дэкаратыўна-прыкладны кірунак) адзначаны адукацыйныя праграмы педагогаў Лёгкай Валянціны Мікалаеўны і Санюковіч Марыі Сяргееўны.

Галіна ГАШЧУК